Уведомлений еще не было
7.2
Автор - Янка Нёманскі
Подписчики
подписчиков еще нет

Янка Нёманскі

1890 г. – 1937 г.
Янка Нёманскі
Кураторы

Краткая биография автора

Янка Нёманскі (сапр. Іван Андрэевіч Пятровіч) – беларускі пісьменнік, эканаміст, грамадскі дзеяч. Акадэмік АН Беларусі (1928). Нарадзіўся 31.3(12.4) 1890 г. у в. Шчорсы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі раён. Быў выхадцам з сялянскай сям’і. У яго рана памерла маці, жыў ён з бацькам, Андрэем Мікалаевічам, і дзедам. Дзяцінства і юнацтва прайшло ў цяжкай працы. Вучыцца пачаў з шасці гадоў, настаўнікамі былі дзед, бацька, дзядзька. У 1909 годзе скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семін...

Янка Нёманскі (сапр. Іван Андрэевіч Пятровіч) – беларускі пісьменнік, эканаміст, грамадскі дзеяч. Акадэмік АН Беларусі (1928). Нарадзіўся 31.3(12.4) 1890 г. у в. Шчорсы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі раён. Быў выхадцам з сялянскай сям’і. У яго рана памерла маці, жыў ён з бацькам, Андрэем Мікалаевічам, і дзедам. Дзяцінства і юнацтва прайшло ў цяжкай працы. Вучыцца пачаў з шасці гадоў, настаўнікамі былі дзед, бацька, дзядзька. У 1909 годзе скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю і нейкі час працаваў у вясковай школе. У 1914-16, 1918 гг. вучыўся ў Петраградскім універсітэце на гісторыка-філалагічным факультэце. Побач з вучобай займаўся грамадскай дзейнасцю. У 1916 годзе мабілізаваны ў царскую армію і пасля школы прапаршчыкаў адпраўлены на фронт у якасці малодшага афіцэра. Кастрычніцкую рэвалюцыю сустрэў на фронце. У 1919-21 гадах служыў у Чырвонай Арміі – ваяваў на Карэльскім, Петраградскім, Польскім франтах, быў пад Нарвай і Варшавай, у Сібіры і на Далёкім Усходзе. Адразу пасля рэвалюцыі працаваў у Беларускім нацыянальным камісарыяце – сакратаром культурна-асветнага аддзела, загадчыкам выдавецкага аддзела. Актыўна ўдзельнічаў ва ўсерасійскім з’ездзе бежанцаў Беларусі ў ліпені 1918 (быў яго сакратаром). Разам з Цішкам Гартным выдаваў першую беларускую савецкую газету «Дзянніца» (1918-1919). На працягу 1918-20 гг. з Я. Карскім, А. Сержпутоўскім, А. Шахматавым і інш. быў членам Беларускага вольна-эканамічнага таварыства, створанага ў Петраградзе з мэтай развіцця навукі, культуры і народнай гаспадаркі Беларусі. З 1921 года жыў у Мінску. Працаваў у планава-эканамічных органах рэспублікі, вучоным сакратаром Інстытута эканомікі АН БССР, намеснікам старшыні Дзяржплана БССР. Быў членам Інбелкульта, членам праўлення літаратурна-мастацкага аб’яднання «Полымя». У 1927-1936 гг. член ВЦК. У 1933-36гг. працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, узначальваў кафедру фінансавых дысцыплін. Сябраваў з Я. Купалам, Я. Коласам, Ц. Гартным. 26 красавіка 1937 года беспадстаўна арыштаваны, 30 кастрычніка 1937 года расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 годзе. Друкавацца пачаў у 1918 годзе ў газеце «Дзянніца» дзе апублікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі, эканоміцы і культуры Беларусі: «Да культурна-асветных задач Беларусі» (1918), «Значнасць апавяшчэння Беларусі Радаваю Рэспублікай». Першае апавяданне «Над Кроманню» апублікаваў у 1922 г. у часопісе «Полымя». У зборніку апавяданняў «На зломе»(1925), аповесці «Партызан» (1927), рамане «Драпежнікі» (1928-30, няскончаны; рукапіс 2-й часткі загінуў пасля арышту) адлюстраваў жыццё сялянства ў дарэвалюцыйны перыяд, падзеі часоў сталыпінскай рэформы, рэвалюцыйны рух напярэдадні 1-й сусветнай вайны, барацьбу беларускага народа супраць польскіх акупантаў у Грамадзянскую вайну. Иван Андреевич Петрович (Янка Нёманский) (12.04.1890, д. Щорсы Новогрудского р-на Гродненской обл. - 30.10.1937), белорусский экономист, писатель. Академик Национальной академии наук Беларуси (1928). Учился в Петроградском университете (1914-1916, 1918). В 1922-1935 гг. в планово-экономических органах БССР, заместитель председателя Госплана БССР. В 1929-1931 гг. непременный секретарь Белорусской академии наук, одновременно ученый секретарь Института экономики Белорусской академии наук, в 1931-1932 гг. директор этого института, затем заведующий отделом экономики НИИ промышленности. В 1933-1936 гг. возглавлял кафедру финансовых дисциплин в Белорусском государственном институте народного хозяйства. В 1927-1936 гг. избирался членом ЦИК БССР. Арестован в 1937 г. и приговорен к исключительной мере наказания. Реабилитирован в 1957 г. Автор статей по вопросам экономики, истории и культуры Беларуси. В литературных произведениях отображал жизнь крестьян в дореволюционный период, подъем революционного движения, события гражданской войны в Беларуси, борьбу белорусского народа против белопольских оккупантов. Опубликовал более 30 научных и литературных работ.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Янки Нёманск? в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Янки Нёманск? в жанрах .

Творчество Янки Нёманск?

На нашем сайте представлены 2 книги автора Янки Нёманск?. Самая популярная по мнению наших читателей "".

6.0
0
0
Раман 1920?1930-х гадоў
Раман 1920?1930-х гадоў

Том 18. Беларускі раман 1920-х - 1930-х гг. дадаў асаблівы каларыт у літаратурны працэс айчыннай паэтыкі, эстэтыкі і філасофіі мастацтва слова. У гэты перыяд выразна акрэслілася нацыянальнае пытанне. Імкненне народаў набыць суверэнітэт, заняць сваё пачэснае месца на палітычнай мапе Еўропы зрабілася мастацкім мэйстрымам беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. У том увайшлі раманы такіх самабытных пра...

8.4
0
0
Творы
Творы

Кн?га з?яўляецца першым поўным выданнем мастацкай спадчыны Янк? Нёманскага (1890-1937), таленав?тага беларускага праза?ка, удзельн?ка рэвалюцы?, грамадзянскай вайны, дзяржаўнага дзеяча, вучонага, акадэм?ка АН БССР, п?сьменн?ка-публ?цыста.