Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Яшчэ ў школе захапляўся вельмі пашыранай у 1920-я г. краязнаўчай працай, запісваў народныя песні і іншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасці, асабліва — словы і звароты народнае мовы. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мінск у Інбелкульт, дзе яны атрымалі высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У 1925 скончыў сямігодку. У 1926 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум, але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. З 1928 — студэнт МБПТ. Адначасова з вучобай рэдагаваў і перакладаў розныя тэ...
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Яшчэ ў школе захапляўся вельмі пашыранай у 1920-я г. краязнаўчай працай, запісваў народныя песні і іншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасці, асабліва — словы і звароты народнае мовы. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мінск у Інбелкульт, дзе яны атрымалі высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У 1925 скончыў сямігодку. У 1926 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум, але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. З 1928 — студэнт МБПТ. Адначасова з вучобай рэдагаваў і перакладаў розныя тэксты для Белдзяржвыдавецтва, шмат пісаў. З мая 1929 — член літаратурнага аб'яднання «Узвышша». У 1931 выключаны з тэхнікума як «узвышанскі лазутчык і пачынаючы нацдэм». Са студз. і да сярэдзіны 1932 працаваў сакратаром часопіса «Книга массам», які выдаваўся пры Белдзяржвыдавецтве, потым стыль-рэдактарам у навукова-даследчым Інстытуце прамысловасці ВСНГ (да канца 1932), на Беларускім радыё. Арыштаваны ДПУ БССР 24.2.1933 у Мінску па адрасе: вул. Берасцянская, д. 4, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 4.11.1933 як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 5 гадоў ППК (заменена ссылкай на 5 гадоў). Этапаваны на Урал, адбываў ссылку ў Ірбіце (цяпер Краснаярскі край). Зноў арыштаваны 6.11.1935, паўторна асуджаны 22.2.1936 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Расстраляны паводле прысуда Чалябінскага суда. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа Л. Калюгі № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.Дэбютаваў апавяданнем «Вясна», якое К. Чорны ў чэрв. 1927 змясціў у часопісе «Чырвоны сейбіт» (творы Л. Калюгі, надрукаваныя пад псеўданімам Кастуся Палявецкага, не знойдзены). Псеўданім Лукаш Калюга, верагодна, узяты ад вёскі, што некалі была ва Уздзенскім раёне Мінскай воблосці. У 1928 часопіс «Узвышша» змясціў аповесць «Ні госць, ні гаспадар», пасля якой пачынаючага пісьменніка прыкмеціў М. Гарэцкі. У 1929 часопіс «Узвышша» надрукаваў шэраг апавяданняў Л. Калюгі. У часопісе «Полымя» за 1931 надрукавана першая частка аповесці «Нядоля Заблоцкіх» — «Прыгоды і летуценні». У ссылцы працягваў пісаць; частка рукапісаў той пары захавалася (у іх ліку незавершаны раман «Пустадомкі», апубл. 1990; аповесці «Дзе косці мелюць», «Зоры Вам Вядомага горада», «Утрапенне», апубл. 1989). У 1974 выйшаў зборнік апавяданняў і аповесцей «Ні госць, ні гаспадар». Падборку апавяданняў змясціў часопіс «Полымя» ў 1988.Пераклаў аповесць П. Панча «Блакітныя эшалоны» (з К. Чорным, 1930), раман Ю. Алешы «Зайздрасць» (1931), раман Я. Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4, 1932).
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Лукаш Калюги в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Лукаш Калюги в жанрах .
На нашем сайте представлены 6 книг автора Лукаш Калюги. Самая популярная по мнению наших читателей "".
Творчасць беларускага пісьменніка Л. Калюгі мала вядома чытачу. Яго творы друкаваліся на старояках літаратурных часопісаў у канцы 20 — пачатку 30-х гадоў. У аповесці «Hi госць ні гаспадар» расказваецца пра бурнае жыццё беларускай вёскі напярэдадні калектывізацыі. З любоўю і сімпатыяй піша пісьменнік пра першых вясковых камсамольцаў, іх справы. Другая аповесць, «Нядоля Заблоцкіх», напісана на мат...
Том 18. Беларускі раман 1920-х - 1930-х гг. дадаў асаблівы каларыт у літаратурны працэс айчыннай паэтыкі, эстэтыкі і філасофіі мастацтва слова. У гэты перыяд выразна акрэслілася нацыянальнае пытанне. Імкненне народаў набыць суверэнітэт, заняць сваё пачэснае месца на палітычнай мапе Еўропы зрабілася мастацкім мэйстрымам беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. У том увайшлі раманы такіх самабытных пра...
У кнізе найбольш поўна сабрана ўсё лепшае, зробленае за нядоўгае жыццё (1909—1937) адным з самабытных празаікаў 20-х — пачатку 30-х гадоў Лукашом Калюгам (Канстанцінам Пятровічам Вашынай). Непаўторна арыгінальны стыль, тонкае псіхалагічнае майстэрства робяць яго аповесці «Ні госць ні гаспадар», «Нядоля Заблоцкіх», лепшыя апавяданні прыкметнай з'явай у гісторыі нашай літаратуры. У кнігу ўвайшлі і...
Если у Вас возникли вопросы по работе сайта - напишите нам!
Нейросеть ориентируется на оценки прочитанных вами книг
Найдите книгу, автора, подборку, издательство, жанр, настроение или друга на Книгогид
Создавайте подборки с книгами, которые вы прочитали, подписывайтесь на подборки интересных пользователей.
Регистрируясь, вы соглашаетесь с нашими Условиями и политикой конфиденциальности
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.