Платон Раманавіч Галавач — беларускі празаік, рэдактар.Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Рана застаўшыся сіратой, з 7 гадоў працаваў пастухом. Навучаўся ў царкоўна-прыходскай школе, яшчэ ў школьныя гады пачаў удзельнічаць у літаратурным гуртку. Адзін з арганізатараў камсамольскага руху ў воласці. У 1920 годзе стварыў камсамольскую ячэйку ў роднай вёсцы. Актыўна ўдзельнічаў у ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, арганізаваў клуб і хату-чытальню. Разам з іншымі камсамольцамі дастаў...
Платон Раманавіч Галавач — беларускі празаік, рэдактар.Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Рана застаўшыся сіратой, з 7 гадоў працаваў пастухом. Навучаўся ў царкоўна-прыходскай школе, яшчэ ў школьныя гады пачаў удзельнічаць у літаратурным гуртку. Адзін з арганізатараў камсамольскага руху ў воласці. У 1920 годзе стварыў камсамольскую ячэйку ў роднай вёсцы. Актыўна ўдзельнічаў у ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, арганізаваў клуб і хату-чытальню. Разам з іншымі камсамольцамі дастаўляў з Бабруйска газеты. Стаў сельскім карэспандэнтам павятовай газеты «Камунiст», пісаў артыкулы пра жыццё вясковай камсамольскай ячэйкі. Ва ўмовах, калі ў воласці ўзброенымі фарміраваннямі Булак-Балаховіча знішчаліся сельскія актывісты, падпальваліся вёскі, камсамолец Платон Галавач працаваў на самых адказных участках. У 1922—1923 інструктар Барысаўскага павятовага камітэта камсамола, у 1923 уступіў у ВКП(б), з 1926 загадчык аргаддзела, з 1928 першы сакратар ЦК ЛКСМБ. Бабруйскі павятовы камітэт заўважыў актыўнага камсамольца і накіраваў яго на вучобу. У 1922—1923 вучыўся ў Мінскай партшколе, у 1926 скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі. У 1929—1930 намеснік наркама асветы БССР. Быў адказным рэдактарам газеты «Чырвоная змена», рэдактарам часопісаў «Маладняк», «Полымя». З'яўляўся адным з лідараў літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» і БелАПП. Абіраўся членам ЦК КПБ (1927—1930) і ЦВК БССР (1927—1935). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934). Быў жанаты з Нікай Фёдараўнай Вечар (нарадзілася ў 1905 у в. Машчыцы, Слуцкі павет, Мінская губерня), гадаваў дваіх дзяцей. Жонка была арыштаваная 5 лістапада 1937 года ў Мінску, а 28 лістапада 1937 асуджана асобай нарадай пры НКУС як «член сям'і расстралянага ворага радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКУС Казахскай ССР (в. Далінская). Пасля вызвалення вярнулася на радзіму. Рэабілітаваная трыбуналам БВА 24 ліпеня 1956. Асабовая справа № 6759-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У 1930-я гады Платон Галавач, як і большасць былых «маладнякоўцаў» быў рэпрэсаваны. Арыштаваны 11 жніўня 1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Падчас ператрусу следчыя канфіскавалі 67 сшыткаў рукапісаў (магчыма, сярод іх быў і раман «Ён»). У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Ва ўнутранай турме НКВД лёс звёў Галавача зь яшчэ адным рэпрэсаваным пісьменнікам Станіславам Шушкевічам, які пазней успомніў такі эпізод: " Платона Галавача і Васіля Каваля я бачыў апошні раз 3 кастрычніка 1937 года. Іх прывялі сведчыць супраць мяне. Скатаваны і знясілены, Платон Раманавіч доўга маўчаў... Нарэшце загаварыў: «За [мной] няма ніякай віны, таксама, як і за кожным з нас». Сказаў і заплакаў... В. Куляшова. «Лясному рэху праўду раскажу». Мн., 1989. " Перад судом Галавач пакінуў у камеры запіску: «Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас. Платон». 28 кастрычніка 1937 на судзе (пачаўся а 22:15, скончыўся праз пятнаццаць хвілін) прызнаў сябе вінаватым. Тройкай НКУС асуджаны як «арганізатар тэрарыстычнай групоўкі» і за «правядзенне нямецка-фашысцкай дзейнасці» да вышэйшае меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны праз некалькі гадзін пасля прысуду. Сям'і было абвешчана, што памёр 25 снежня 1944 у лагеры ад паралічу сэрца. Рэабілітаваны 25 ліпеня 1956 года. Асабовая справа № 6852-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.Творчасць. Дэбютаваў у друку ў 1921. Першае беларускае апавяданне «Загубленае жыццё» апублікавана ў газеце «Савецкая Беларусь» у 1925. У 1927 выйшла першая кніга апавяданняў «Дробязі жыцця». Таксама аўтар зборнікаў апавяданняў «Хочацца жыць» (1930), «Апавяданні» (1934), аповесцей «Вінаваты» (1930), «Спалох на загонах» (1930), «Даляры» (1931), «Носьбіты нянавісці» (1936, часопіс «Полымя рэвалюцыі»), «Яны не пройдуць!» (1937, часопіс «Полымя рэвалюцыі»), рамана «Праз гады» (1935, перавыданы ў 1936, 1984), нарыс пра будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала «Ад Мядзведжай гары да Белага мора» (1934). Тэматыка шматлікіх аповесцяў, апавяданняў, нарысаў звязана з грамадзянскай вайной і жыццём вёскі. Яго творы карысталіся поспехам, перакладаліся на рускую, польскую, украінскую, чэшскую, ідыш i iншыя мовы. Многія яго творы засталіся няскончанымі, у тым ліку кніга пра паўстанне 1863—1864 і Кастуся Каліноўскага. У 1958 выйшаў Збор твораў у 3-х тамах. У 1963 часопіс «Полымя» надрукаваў «Пісьмы Платона Галавача». Аповесць П. Галавача «Спалох на загонах» (1933) пераклала на польскую мову Г. Раманоўская.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Платона Галавача в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Платона Галавача в жанрах .
На нашем сайте представлены 5 книг автора Платона Галавача. Самая популярная по мнению наших читателей "".
Том 18. Беларускі раман 1920-х - 1930-х гг. дадаў асаблівы каларыт у літаратурны працэс айчыннай паэтыкі, эстэтыкі і філасофіі мастацтва слова. У гэты перыяд выразна акрэслілася нацыянальнае пытанне. Імкненне народаў набыць суверэнітэт, заняць сваё пачэснае месца на палітычнай мапе Еўропы зрабілася мастацкім мэйстрымам беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. У том увайшлі раманы такіх самабытных пра...
У аповесці "Спалох на загонах" П. Галавач імкнуўся, паводле яго слоў, "з максімальнай праўдзівасцю паказаць сам працэс калектывізацыі вёскі з усімі цяжкасцямі, з усёй складанасцю класавага змагання, ва ўмовах якога гэты працэс ідзе". У аповесці "Адвечнае" Б. Мікуліч імкнуўся асэнсаваць вялікі гістарычны матэрыял аб гераічнай барацьбе нашых продкаў супраць напалеонаўскага нашэсця ў 1812 г. Яго апо...
Если у Вас возникли вопросы по работе сайта - напишите нам!
Нейросеть ориентируется на оценки прочитанных вами книг
Найдите книгу, автора, подборку, издательство, жанр, настроение или друга на Книгогид
Создавайте подборки с книгами, которые вы прочитали, подписывайтесь на подборки интересных пользователей.
Регистрируясь, вы соглашаетесь с нашими Условиями и политикой конфиденциальности
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.