Уведомлений еще не было
8.4
Автор - Олег Латышонок
Подписчики

Олег Латышонок

1957 г.
Алег Латышонак
Кураторы

Краткая биография автора

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Эльблонгу, у сям'і беларускіх інтэлігентаў. Бацька – Юры, выхадзец з-пад Шаркоўшчыны на Віленшчыне (зараз Віцебская вобласць). Маці – Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі Лука на Беласточчыне. У 1965 годзе сям'я Латышонкаў пераехала ў Беласток «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» ды аўтарам яе назову. У 1980 годзе скончыў гістарычна-філязафічны факультэт Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. ...

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Эльблонгу, у сям'і беларускіх інтэлігентаў. Бацька – Юры, выхадзец з-пад Шаркоўшчыны на Віленшчыне (зараз Віцебская вобласць). Маці – Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі Лука на Беласточчыне. У 1965 годзе сям'я Латышонкаў пераехала ў Беласток «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» ды аўтарам яе назову. У 1980 годзе скончыў гістарычна-філязафічны факультэт Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. Вярнуўшыся ў Беласток працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым механічным тэхнікуме ў Супраслі. У 1982 годзе аршытаваны за дзейнасць у падпольным руху «Салідарнасць», восем месяцаў правёў у беластоцкім арышце. Пасля вызвалення выехаў у Кракаў, дзе працаваў у Кракаўскім Гістарычным музеі і ў Інстытуце даследавання Палоніі (польскай дыяспары) Ягелонскага універсітэта. У канцы 80-х далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рокавага фестывалю «Басовішча» і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага Беларускага Клуба, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасці апазіцыйнай беларускай эліты. У 1991 годзе вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў Музеі Войска, адначасова ведучы актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. У 1992-1994 гадах старшыня Галоўнай Рады Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднання, адзінай партыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У 1993-1997 гадах працаваў журналістам тыднёвіка “Ніва”. З 1995 – сябра Ўправы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча, з 1997 намеснік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У 1998 годзе сустваральнік беларускага радыё «Рацыя». У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ва Ўніверсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні («Беларускія вайсковыя фармаванні 1917-1923»). З 1997 года – выклачык Кафедры беларускай культуры Беластоцкага універсітэта. Разам з Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагоддзя». У 2007 г. ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У 2008 годзе перавёўся на Кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ўбачыў свет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР». З 1996 года – старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, сябра Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук. У 2000 годзе адзначаны адзнакай «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 – Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.У 2009 годзе ў Вільні выдаў кнігу «Нацыянальнасьць — Беларус». Кніга прысвечаная пытанням этнагенэзу беларусаў.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Олега Латышонока в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Олега Латышонока в жанрах .

Творчество Олега Латышонока

На нашем сайте представлены 4 книги автора Олега Латышонока. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.4
0
0
Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.
Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.

Гэтая кніга – пераклад з пэўнымі ўдакладненьнямі і дапаўненьнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 г. аўтарамі – беластоцкімі беларусамі, адпаведна з зацьверджанай Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы праграмай вывучэньня беларускай і рэгіянальнай тэматыкі ў якасьці дадатку да праграмы вывучэньня гісторыі ў пачатковых і сярэдніх школах у былым Беластоцкім ваяводзтве. Хоць асноўна...

8.5
0
0
Жаўнеры БНР
Жаўнеры БНР

Выданьне зьмяшчае творы вядомага беларускага гісторыка з Польшчы, у якіх разглядаюцца спробы стварэньня беларусамі нацыянальных вайсковых фармаванняў у канцы 1910-х — пачатку 1920-х гг. Асноўную яго частку складае пераклад на беларускую мову фундамэнтальнай працы “Беларускія вайсковыя фармаваньні: 1917—1923 гады”, рэшту — комплекс артыкулаў пра жыцьцё і дзейнасьць генэрала Станіслава Булак-Балахов...

8.8
0
0
Нацыянальнасьць - Беларус
Нацыянальнасьць - Беларус

У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (першай быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкне...

8.0
0
0
Беласток - Полацак
Беласток - Полацак

У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Адпаведна з гэтым усе матэрыялы, зьмешчаныя ў кнізе, згрупаваныя п...