Олег Латышонок - автор 4 книг. Из известных произведений можно выделить: Нацыянальнасьць - Беларус, Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст., Беласток - Полацак. Все книги можно читать онлайн и бесплатно скачивать на нашем портале.
У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (першай быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкне...
Гэтая кніга – пераклад з пэўнымі ўдакладненьнямі і дапаўненьнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 г. аўтарамі – беластоцкімі беларусамі, адпаведна з зацьверджанай Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы праграмай вывучэньня беларускай і рэгіянальнай тэматыкі ў якасьці дадатку да праграмы вывучэньня гісторыі ў пачатковых і сярэдніх школах у былым Беластоцкім ваяводзтве. Хоць асноўна...
Выданьне зьмяшчае творы вядомага беларускага гісторыка з Польшчы, у якіх разглядаюцца спробы стварэньня беларусамі нацыянальных вайсковых фармаванняў у канцы 1910-х — пачатку 1920-х гг. Асноўную яго частку складае пераклад на беларускую мову фундамэнтальнай працы “Беларускія вайсковыя фармаваньні: 1917—1923 гады”, рэшту — комплекс артыкулаў пра жыцьцё і дзейнасьць генэрала Станіслава Булак-Балахов...
У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Адпаведна з гэтым усе матэрыялы, зьмешчаныя ў кнізе, згрупаваныя п...