Ганна
Васіль
Ганна
Васіль, лежачы, разрывае канверт, нецярпліва выцягвае белы лісток.
Васіль. У цябе акуляры з сабой?
Ганна. Зараз, зараз…
Васіль. Ты ў іх бачыш што-небудзь?
Ганна. Усё чыста.
Васіль. Туман нейкі, і ўсё…
Ганна
Васіль. Маё гэта пісьмо, Ганна, маё… Пасылаў з месяц таму… Вярнулася… Зноў Грышка выбыў некуды… Во табе і «Лявоніха ня жонка была»…
Ганна. Не сярдуй, Васіль…
Васіль. Кінь ты…
Ганна. Табе хоць ёсць ад каго чакаць…
Васіль. Дачакаешся…
Ганна. А я б, здаецца, з раніцы да ночы скакала, каб толькі ведаць, што мой Віцёк няўдачны калі-небудзь успомніць пра мяне… Хай ужо і пісьма не напішыць… Абы толькі ўспомніў… Не сярдуй…
Васіль. Хопіць…
Ганна. А то дзве магу пакінуць…
Васіль. Хопіць адной…
Ганна. Ну, пайду…
Гастрыт
Васіль. Жыву…
Гастрыт. А чаго гэта ты рагочаш?
Васіль. Хачу і рагачу…
Гастрыт. Атрымаў, я бачу?
Васіль. Ну, атрымаў, а табе што?
Гастрыт. Давай пачытаю…
Васіль. Ідзі, Мікіта, не чапляйся…
Гастрыт. Грошай, канечне, просіць. Прапіўся да ніткі, во і бацьку ўспомніў.
Васіль
Гастрыт. Я не злы! Я чэсны…
Васіль. Гваздану я цябе калі-небудзь…
Гастрыт. У суд падам. Пасадзяць…
Васіль. Прэмію дадуць! Ад цябе ж ва ўсім свеце холадна… Ідзі, ідзі, я табе сказаў…
Гастрыт. Я па свой чайнік прыйшоў… Забыўся тут… Дзе падзеў?
Васіль. Вунь стаіць!
Гастрыт. Вады свежай можна ўзяць?
Васіль. Бяры…
Гастрыт. Што гэта ў свеце робіцца, Васіль?
Васіль. Лета канчаецца…
Гастрыт. Куды ідзём?
Васіль. Не ведаю…
Гастрыт. Чым далей — тым людзі паганей робяцца… Сёння каля сталоўкі бугая гэтага, Мішку Сіляўца, сустрэў… Вісіць на плоце, носам сваім чырвоным шмыгае… «Дзед, кажа, я як убачу цябе — кулакі свярбяць, так хочацца табе па вуху даць… На, кажа, тысячу і падстаў вуха… Я прымачу адзін разок». Алкаш няшчасны! І чаго яны такія? Толькі пра тое і думаюць, каб кожны дзень гарэлкі нажэрціся да ікаўкі!
Васіль. А што ім яшчэ рабіць? Ні рукі, ні душы не занятыя…
Расскажите нам о ваших литературных предпочтениях – выберите интересные вам жанры и поджанры
Мы собрали для вас персональную книжную подборку на основе ваших предпочтений.