Гастрыт. Гэта не сорам! Гэта абшчэственная пітанія! І потым я заслужыў… У мяне пенсія!
Васіль. Пенсія хутка ва ўсіх будзе… Хто толькі нас гуляшамі карміць будзе?..
Гастрыт. Я калі-небудзь на цябе ананімку напішу. Пабачыш.
Васіль
Ганна. Канчай маліцца — будзем весяліцца…
Васіль. Хлеба купіла?
Ганна. Ага…
Васіль. А пенсію прынесла?
Ганна. Пенсію не далі… Ты, кажуць, з завітушкамі распісваешся, а я без завітушак… Сам сходзіш…
Васіль
Ганна. Страсяні касцямі — пакажы самадзейнасць!
Васіль. Ды ты, мабыць, піва ў сталоўцы выпіла?
Ганна. Пісьмо табе прынесла…
Васіль
Ганна. Ну, ад каго ты думаеш?
Васіль
Ганна. Не-не-не! Табе радасць, дык ты ўжо і мяне парадуй… Згоцай «Лявоніху» з прыпеўкамі…
Васіль. Не дуры галавы! Адкуль пісьмо?
Ганна. Ой, язык зламаць можна! Нешта такое джык-гам-гаў…
Васіль. Джэсказган!
Ганна. Во-во!
Васіль. Ад Грышкі…
Ганна. «Лявоніху», Васіль, «Лявоніху»…
Васіль. Ну, што ты як маленькая, чэснае слова…
Ганна. А так — забі, не аддам!
Васіль. А, ёлкі-маталкі!
Ганна. Ой, спужаў! Мяне ўжо можна шчупаць…
Васіль. Цьфу!
Ганна. «Лявоніху», Васіль, а то зараз пайду!
Васіль. Дык я ж растрасуся…
Ганна
Васіль. Каб ты згарэла!
Ганна. Не, не… Пад музыку.
Ну, чаго ты колам стаў?! Танцуй!
Весялей, весялей…
А цяпер упрысядкі! І-і-і-эх!
Васіль
Ганна. Чаго й та ты?
Васіль
Ганна. А, Госпадзі!
Васіль. Увапрыся далоняй у сярэдзіну… Ды не кулаком, а далоняй! Так… так… Не, вышэй трохі… Во чокнутая! Ці ж можна так з чалавека здзекавацца?
Ганна. Ну ладна табе…
Васіль. Дай толькі разагнуцца — ты ў мяне балетам заскачаш! Во так трымай. Цяпер бяры за галаву… Так…
Расскажите нам о ваших литературных предпочтениях – выберите интересные вам жанры и поджанры
Мы собрали для вас персональную книжную подборку на основе ваших предпочтений.