Уведомлений еще не было
7.7
Автор - Наталля Арсеннева
Подписчики

Наталля Арсеннева

1903 г. – 1997 г.
Натальля Аляксееўна Арсеньнева
Кураторы

Краткая биография автора

Наталля Аляксееўна Арсеннева - адна з самых таленавітых паэтаў у беларускай замежнай літаратуры.Нарадзілася ў 1903 г. у Баку, адкуль сям'я пераехала ў Вільню. Маці, былая настаўніца, займалася падрыхтоўкай дзяцей да гімназіі. У дзесяць гадоў Наталля Арсеннева на "выдатна" здала ўступныя экзамены і была залічана адразу ў другі клас Віленскай Марыінскай гімназіі. Вучылася два гады. А далей навуку спасцігаць давялося ў Яраслаўлі, куды эвакуявалі сям'ю падчас Першай сусветнай вайны. Пасля вяртання ў...

Наталля Аляксееўна Арсеннева - адна з самых таленавітых паэтаў у беларускай замежнай літаратуры.Нарадзілася ў 1903 г. у Баку, адкуль сям'я пераехала ў Вільню. Маці, былая настаўніца, займалася падрыхтоўкай дзяцей да гімназіі. У дзесяць гадоў Наталля Арсеннева на "выдатна" здала ўступныя экзамены і была залічана адразу ў другі клас Віленскай Марыінскай гімназіі. Вучылася два гады. А далей навуку спасцігаць давялося ў Яраслаўлі, куды эвакуявалі сям'ю падчас Першай сусветнай вайны. Пасля вяртання ў Вільню Н. Арсеннева вучылася ў Віленскай Першай беларускай гімназіі, дзе на яе сталенне аказалі ўплыў Максім Гарэцкі і Браніслаў Тарашкевіч. У Вільні 16-гадовая Наталля мусіла даваць урокі французскай і нямецкай моваў, каб дапамагчы сям'і. Як згадвала сама паэтка, "з прыгнечання і роспачы ратавала беларуская гімназія, бо людзі, што вучылі, - навучылі на ўсё жыццё горача палюбіць Беларусь". Адтуль - творчы, жыццёвы, грамадзянскі гарт і непахісная воля. Атэстат аб набыцці сярэдняй адукацыі Н. Арсеннева атрымала ў 1921 г. і распачала працу ў адной з беларускіх віленскіх школ. Паступіла на гуманістычны факультэт Віленскага ўніверсітэту. Адначасова друкавалася ў розных заходнебеларускіх часопісах і газетах. Праз год Наталля Арсеннева ўзяла шлюб з Францішкам Кушалем і з'ехала з Вільні. Наступнай восенню яна спявала ўжо калыханку свайму першаму дзіцяці. Вершы, вершы, вершы... У 1927 г. у Вільні выйшаў першы зборнік Н. Арсенневай "Пад сінім небам", тады ж была падрыхтавана да друку кніга "Жоўтая восень". Ужо першы зборнік адразу атрымаў самую высокую ацэнку як у Заходняй, так і ў Савецкай Беларусі. Максім Гарэцкі ў 1928 г. напісаў: "У беларусаў пад Польшчаю з'явілася шмат маладых паэтаў, пісьменнікаў і публіцыстаў, але з выдатных іменняў можна назваць хіба толькі адно - Наталлі Арсенневай. Форма вершаў Арсенневай у галіне тэхнікі вершаскладання вызначаецца нейкай асаблівай бліскучасцю, яны захопліваюць шчырасцю пачуцця, далікатнасцю тону і нейкаю асабліваю пяшчотнасцю вобразаў і слоў". Другая сусветная вайна. Заходняя Беларусь у 1939 г. далучана да СССР. Тым часам Вільню пераўтвараюць у летувіскі горад, зачыняюць усе беларускія выданні. Муж Арсенневай апынуўся ў савецкім засценку. Яна ад'язджае да сваякоў у Вілейку, дзе пачынае працаваць у мясцовай газеце. Але ў 1940 г. яе з двума сынамі на руках арыштавалі і саслалі ў Казахстан, пра што пазней былі напісаныя ўспаміны "У казахстанскай ссылцы". Раптоўная, без следства і суда, высылка. Ніякіх афіцыйных абвінавачванняў. Холад, голад, бруд. Год пакут. Ёй настойліва прапаноўвалі адмовіцца ад мужа. У 1941 г. намаганнямі Я.Купалы, М.Танка і інш. Наталля Арсеннева вярнулася з няволі ў Мінск. У тым жа 1941 г. прыйшла іншая няволя. Немцы, на думку Арсенневай, былі проста новымі акупантамі. Адкрыццё беларускіх школ, прагімназіяў, інстытутаў, падтрымка нацыянальнага друку - усё немцы рабілі толькі дзеля карысці вермахта, Трэцяга рэйху, і арыентаваліся, перш-наперш, толькі на заходніх беларусаў. У 1943 г. у Мінскім гарадскім тэатры загінуў ад міны старэйшы сын Наталлі Арсенневай. Людзі нацыяльна выяўленых настрояў з атачэння Н. Арсенневай разлічвалі на чарговы перападзел свету пасля Другой сусветнай вайны. На шанец стварэння самастойнай Беларусі падчас перападзелу разлічвалі Кастусь Езавітаў, Францішак Кушаль, Васіль Мікула і інш. У Другім кангрэсе беларусаў у 1944 г. брала ўдзел і Н. Арсеннева, якая на тую пару кіравала аддзелам літаратуры Беларускага культуровага згуртавання. Была створана Беларуская Краёвая Абарона, яе ўзначаліў Францішак Кушаль, муж Арсенневай. Прафесійны вайсковец расійскай царскай арміі, старшыня Беларускай вайсковай камісіі ў 1919-20 гг., афіцэр польскай арміі ў 20-30-я гг.., ён марыў пра незалежную Беларусь з усімі атрыбутамі дзяржаўнасці: урад, армія, праваахоўныя арганізацыі... Н. Арсеннева пісала вершы, перастварала па-беларуску замежных класікаў, ад акупацыйнай улады атрымала медаль. У 1944 г. у Мінску выйшаў яе другі зборнік "Сягоння". У ім з'яўляецца гістарычная канкрэтыка - гісторыка-патрыятычныя вершы: "Песня каліноўцаў" і верш да 25-х угодкаў склікання Усебеларускага кангрэсу. Друкуюцца ўзнёсла-патрыятычныя вершы, з відавочным аптымістычным настроем: "А ўсё ж будзем жыць", "Жыве Беларусь", "Хай грыміць" і інш. Ні ў адным вершы перыяду вайны няма гаворкі непасрэдна пра акупантаў, пра фашыстоўцаў. Радзіма, прырода, паэзія, паэт - тэматыка, што пераважае ў творчасці. Хаця былі часы, якія, паводле словаў паэткі, "пісанню вершаў не спрыялі". Крыўда за лагерныя пакуты, а таксама замужжа з Францішкам Кушалем прадвызначылі яе далейшы няпросты жыццёвы лёс. У 1944 г. Н. Арсеннева з сынам пакідае Мінск: Берлін, Амберг (Баварыя), лагер для перамешчаных асобаў. Урэшце, з 1950 г. паэтка з сям'ёй пераязджае ў ЗША (спачатку ў Нью-Ёрк, пазней - у Рочэстэр), дзе ёй напачатку давялося пакаваць гуркі на фабрыцы кансерваў, мужу - быць ліфцёрам, а сыну паліраваць сталы на фабрыцы мэблі. Свой боль, сваю роспач яна не хавае, увесь час хоча абвясціць усім: Беларусь - яе адзіная Радзіма, яна яе любіць да самазабыцця, горача, адчайна, да скону, з надзеяй і верай. Н. Арсеннева пераклала з нямецкай мовы "Разбіты кубак" Кляйста, дала магчымасць пачуць па-беларуску оперы "Вяселле Фігаро" і "Чарадзейная флейта" Моцарта, "Вольны стралок" Вебера і "Кармэн" Бізэ, а таксама ўсе арыі "Яўгенія Анегіна" Чайкоўскага, лібрэта аперэты Штраўса "Цыганскі барон". Наталля Арсеннева плённа супрацоўнічала з кампазітарам М. Шчагловым (Куліковіч). Пяру паэткі належаць лібрэта да ягоных опер "Лясное возера" і "Усяслаў Чарадзей", да аперэт "З выраю" і "Купалле", словы да кантаты "Сакавік". Як і словы патрыятычных, гісторыка-патрыятычных, лірычных песень кампазітара М. Шчаглова: "Песня каліноўцаў", "Беларусь, наша Маці-краіна", "У гушчарах" і г. д. Вялікі збор твораў Н. Арсенневай "Паміж берагамі" выйшаў у Нью-Ёрку - Таронта ў 1979 г. З кожным годам творчая спадчына Наталлі Арсенневай робіцца ўсё больш вядомай чытачам. Але сама Наталля Арсеннева з Радзімай і сваімі чытачамі больш не сустрэлася. 1944 г. стаўся годам расстання назаўсёды... У 1997 г. Наталля Арсеннева пакінула гэты свет (ЗША, Рочэстэр). (Ала Сямёнава)
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Наталли Арсенневой в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Наталли Арсенневой в жанрах .

Творчество Наталли Арсенневой

На нашем сайте представлены 3 книги автора Наталли Арсенневой. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.0
0
0
Выбраныя творы
Выбраныя творы

У кнігу ўвайшлі ўсе самыя значныя творы выдатнай беларускай паэткі XX стагоддзя Наталлі Арсенневай (1903-1997), якая большую частку свайго веку пражыла ў эміграцыі. Апрача лірычных вершаў у кнізе змешчаны паэмы, лібрэта, пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра», успаміны, лісты. Гэта — самае поўнае выданне твораў паэткі. Дзевятнаццаты том серыі «Беларускі кнігазбор».

7.0
0
0
Пад сінім небам
Пад сінім небам

Шаноўны чытач! У тваіх руках факсімільнае выданьне кнігі Натальлі Арсеньневай — паэткі, імя якой, жыцьцё й творчасьць сталі для нас своеасаблівай легендай. Ужо тое, што паходзіць яна з роду, які па матчынай лініі даў сьвету Міхаіла Лермантава, ды нарадзілася на далёкім Каўказе і ўсё жыцьцё, за выключэньнем некалькіх ваенных гадоў, пражыла па-за адміністрацыйнай мяжой Беларусі, і, як на дзіва, сфар...

8.0
0
0
Яшчэ адна вясна
Яшчэ адна вясна

Вершы старэйшай паэтэсы беларускай эміграцыі Наталлі Арсенневай (нар. у 1903 г.), што склалі гэтую кнігу, даюць яскравае ўяўленне пра яе творчасць, якая па праву ўвайшла ў залаты фонд беларускай нацыянальнай паэзіі. Нягледзячы на адарванасць ад роднага краю, Н. Арсеннева выстаяла ў барацьбе з суровымі жыццёвымі абставінамі, выйшла з яе з параненай душой, але светлымі думкамі.