Уведомлений еще не было
7.5
Автор - Анатолий Трофимчик
Подписчики

Анатолий Трофимчик

1976 г.
Анатоль Трафімчык
Кураторы

Краткая биография автора

Трафімчык Анатоль Віктаравіч нарадзіўся 14.02.1976 г. у в.Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1993 г. cкончыў школу з залатым медалём і паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ.Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998 – ...

Трафімчык Анатоль Віктаравіч нарадзіўся 14.02.1976 г. у в.Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1993 г. cкончыў школу з залатым медалём і паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ.Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998 – 2001 гг . У 2003 г. скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны.У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму "Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939 – 1941 гг.", атрымаў дыплом доктара філасофіі ў галіне гістарычных навук.З верасня 2004 да снежня 2006 г. працаваў на пасадзе дацэнта кафедры філасофіі і гісторыі УА "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт". Чытаў лекцыі па дысцыплінах "Гісторыя Беларусі", "Філасофія".Займаўся пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны ХХ ст., даследуе праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы ХХ ст. Выступае ў друку як літаратуразнаўца і літаратурны творца. Мае больш за 60 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гісторыі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталогіі, методыкі выкладання літаратуры.З’яўляючыся адначасова пазаштатным карэспандэнтам рэгіянальнай газеты "Ганцавіцкі час" (раёнка Ганцаўшчыны), публікуецца ў ёй з артыкуламі ў асноўным на гістарычную і культуралагічную тэматыку.Выдаў тры паэтычныя зборнікі: "Пасведчанне аб нараджэнні" (Мінск, 1999 г.), Зборнік вершаў "Ноты цноты" pdf-фармат (запампаваць) (Брэст, 2003г.), Зборнік вершаў "Лірыка Лірыка" (Баранавічы, 2007 г.), літаратуразнаўчую брашуру Літаратурная брашура "Вобраз Тадэвуша Касцюшкі ў беларускім мастацкім слове" (Баранавічы, 2002 г.).
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Анатолия Трофимчика в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Анатолия Трофимчика в жанрах .

Творчество Анатолия Трофимчика

На нашем сайте представлены 2 книги автора Анатолия Трофимчика. Самая популярная по мнению наших читателей "".

7.0
0
0
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з “беларускае карты” зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.

История
8.0
0
0
1939 год і Беларусь: забытая вайна
1939 год і Беларусь: забытая вайна

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый даецца падрабязны аналіз прычын, перадумоваў і хады ваеннага канфлікту, праўдзіва характарызуецца месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаваў міжваеннага часу. Асаб...

Похожие авторы