Уведомлений еще не было
7.9
Автор - Якуб Колас
Подписчики

Якуб Колас

1882 г. – 1956 г.
Якуб Колас (сапр. імя Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)
Кураторы

Краткая биография автора

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя - Канстанцін Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902—1904), Пінкавічы Пінскага раёну (1904—1906). За рэвалюцыйную прапаганду ў 1906 годзе ...

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя - Канстанцін Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902—1904), Пінкавічы Пінскага раёну (1904—1906). За рэвалюцыйную прапаганду ў 1906 годзе быў пераведзены з Пінкавічаў у Верхменскую народную вучэльню Ігуменскага павету. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе 10 ліпеня 1906 года быў звольнены. Зімой 1906—1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У траўні-чэрвені 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, быў загадчыкам літаратурнага аддзелу, але на загад паліцыі мусіў пакінуць Вільню. У 1908 годзе — праца ў прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёну. 15 верасня 1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912—1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-й прыходзкай навучальні ў Пінску.У час першае сусветнай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскаё губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 у чыне падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуяваны ў горад Абаянь на Куршчыне, дзе жыла ягоная жонка з дзецьмі. Працаваў там настаўнікам, школьным інструктарам. Паводле дэкрэту Савецкага ўраду ў пачатку 1918 звольнены з войска як настаўнік.На выклік ураду БССР у траўні 1921 пераехаў у Менск. Па прыездзе працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыяту асветы, выкладаў у Мінскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэсу ў абарону культуры ў Парыжы. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 — лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадзкай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР (1929—1931, 1935—1938), дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР (1946—1956) і БССР (1938—1956), з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэту абароны міру. Акадэмік АН БССР. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1934 г.Першыя літаратурныя спробы адносяцца да часу навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі — гэта верш і байка на рускай мове «Весна» («Вясна») і «Ворона и лисица» («Варона і ліса»), фальклёрны сшытак «Наша сяло, людзi i што робiцца ў сяле». У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску «Наш родны край» (14 верасня 1906 г. газета «Наша доля»). У 1910 у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песьні-жальбы» (факсімільнае выданне ў 1982), затым — кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У Пецярбургу ў 1913 асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў». У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця» (1926, 1-е выданне — Коўна, 1921), зборнік вершаў «Водгулле» (1922), паэма «Новая зямля» (1923), якая ёсць своеасаблівай паэмай вясковага жыцця, аповесць «У палескай глушы» (1923), зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925), аповесць «На прасторах жыцця» (1926, экранізавана ў 1929), аповесці «У глыбі Палесся» (1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934), зборнікі вершаў «Нашы дні» (1937), «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (Масква, 1943), «Адплата» (1946), зборнік вершаў «Мой дом» (1946), паэма «Рыбакова хата» (1947), трылогія «На ростанях» (1955, інсцэнавана пад назвай «Навальніца будзе» ў 1958; экранізавана ў 1960—1961 гг.), зборнік вершаў «Жыве між нас геній» (1952) і інш. Няскончанай засталася паэма «На шляхах волі», распачатая ў 1926 г. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку.Аўтар твораў для дзяцей — паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.Аўтар п’есаў «Антось Лата» (1917, пастаўлена ў 20-х гадах), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938, пастаўлена ў 1937), «У пушчах Палесся» (1938, пастаўлены ў 1937), аднаактоўкі «На дарозе жыцця» (1917).Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнае крытыкі. У 1957 г. выйшаў зборнік «Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў падручнікі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909) і «Методыка роднай мовы» (1926).Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А. Пушкіна, паасобныя творы Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, А. Міцкевіча, Р. Тагора й інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953).Выйшлі зборы твораў у 7-мі (1952), 12-ці (1961—1964), 14-ці (1972—1978) тамах. Неаднаразова перавыдаваліся выбраныя творы (апавяданьні, вершы й паэмы). ______________________________________________________________________________________________________Яку́б Ко́лас (настоящее имя и фамилия Константи́н Миха́йлович Мицке́вич) родился 3 ноября (22 октября по старому стилю) в деревне Акинчицы (теперь территория г. Столбцы Столбцовского района Минской области, Беларуси), в семье лесника Михася Мицкевича. Ранние детские годы прошли в лесничьих усадьбах Ласток и Альбуть, расположенных недалеко от деревни Микалаевщина. Окончил народную школу, в 1898 г. поступил в Несвижскую учительскую семинарию, которую успешно окончил в 1902 г. Работал учителем в деревнях Люсино Ганцевичского района (1902-1904), Пинковичи Пинского района (1904-1906). В 1906 году первая публикация — стихотворение «Край родимый» в белорусской газете «Наша доля».Зимой 1906 года переведён в Верхменскую народную школу. 10 июля 1906 года был уволен за участие в нелегальном съезде учителей. В мая-июне 1907 года работал в газете «Наша ніва» в Вильне, однако, по приказу полиции был вынужден покинуть Вильню. В 1908 года работал в частной школе в одной из деревень Толочинского района. 15 сентября того же года за нелегальную преподавательскую деятельность был приговорён к трём годам заключения, наказание отбывал в Минском остроге. В 1912-1914 работал учителем в Пинске.В 1915 году эвакуировался вместе с семьёй в Подмосковье, работал учителем в Дмитровском уезде. В этом же году мобилизован в армию, в 1916 году закончил военное училище в Москве.Летом 1917 года в звании подпоручика направлен на Румынский фронт, но из-за тяжёлой болезни был отправлен в город Обоянь Курской губернии, где в то время жила его жена с детьми. В том же году выставлялся кандидатом в депутаты Всероссийского учредительного собрания от Белорусской социалистической громады.В мае 1921 года переехал в Минск. Преподавал в Минском белорусском педагогическом техникуме, Белорусском государственном университете, читал лекции на курсах для учителей, занимался научной деятельностью в Институте белорусской культуры, являлся одним из редакторов академического «Русско-белорусского словаря» (1953). Был бессменным вице-президентом Национальной академии наук Белоруссии со дня её создания 1 января 1929 года. Академик (1928), депутат ВС БССР (1938—1956) и ВС СССР (1946—1956), председатель Белорусского республиканского комитета защиты мира.В 1925 году у Колоса был проведён обыск, а затем допрос об его отношении к так называемому «ноябрьскому происшествию» на Случчине 1920 года. Советская критика обвиняла его в национал-демократизме, пропаганде бесклассовости белорусской нации, идеализации хуторского хозяйства. Многие родственники Коласа были репрессированы или иммигрировали в США. В 1937 году над поэтом нависла угроза ареста, его вызывали на допросы, 6 февраля 1938 года в его доме снова был проведён обыск.Во время Второй мировой войны жил в Подмосковье, Ташкенте, Москве. В декабре 1944 года вернулся в Минск.Умер 13 августа 1956 года за своим рабочим столом. Похоронен в Минске на Военном кладбище.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Якуб Колас в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Якуб Колас в жанрах .

Творчество Якуб Колас

На нашем сайте представлена 81 книга автора Якуб Колас. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.4
0
0
Казкi жыцця. Сымон-музыка
Казкi жыцця. Сымон-музыка

Народны паэт Беларусі Якуб Колас нездарма лічыцца класікам нашай літаратуры. Менавіта iм створаны нацыянальны лiтаратурны канон, узор, на які арыентавалася не адно пакаленне беларускіх пісьменнікаў. Творы Коласа заслужана сталі хрэстаматыйнымі. Разам з тым менавіта школа прывучыла нас глядзець на пісьменніка толькі як на стваральніка «энцыклапедыі сялянскага жыцця». І ўсё ж не трэба забываць, што ...

6.0
0
0
Творы
Творы

Восьмы том. У кнігу ўвайшлі найбольш вядомыя вершаваныя і празаічныя творы малой формы класіка беларускай літаратуры, пачынальніка новай беларускай літаратуры Якуба Коласа. Том упрыгожваюць такія шэдэўры пісьменніка, як паэма «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Зборнік адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца літаратурай і культурай роднай Беларусі.

Поэзия
7.6
0
0
Стихотворения и поэмы
Стихотворения и поэмы

С именем Якуба Коласа (1882-1956) связана целая эпоха белорусской поэзии. Он выступил как поэт в годы первой русской революции, и его стихи звучали набатом, призывая подневольную Белоруссию к борьбе за социальное и национальное раскрепощение.

Поэзия
7.0
0
0
Избранные произведения 1906 - 1936
Избранные произведения 1906 - 1936

В издание вошли избранные стихотворения - лирика, сатира и эпос - белорусского писателя, одного из классиков и основоположников новой белорусской литературы Якуба Коласа.

8.0
0
0
Збор твораў у 14 т. Т.11: Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, 1917-1946.
Збор твораў у 14 т. Т.11: Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, 1917-1946.

Адз?наццаты том Збора твораў Якуба Коласа ў 14 тамах складаюць публ?цыстычныя - крытычныя артыкулы, 1917-1946.

Публицистика
0.0
0
0
Голая жизнь
Голая жизнь

?Голая жизнь? : Альманах революционных писателей Латвии, Эстонии, Финляндии, Белоруссии.

Поэзия
0.0
0
0
Избранные произведения в 2 томах
Избранные произведения в 2 томах

Прижизненное издание. Москва, 1956 год. Государственное издательство художественной литературы ГОСЛИТИЗДАТ. Издательские переплеты. Сохранность хорошая. В сборник включены избранные произведения народного поэта Белоруссии Якуба Коласа (1882-1956), среди которых его лучшие повести и рассказы, стихотворения и поэма "Хата рыбака". Свою творческую деятельность писатель начал в сложное вр...

Классическая литература
0.0
0
0
На просторах жизни. Трясина
На просторах жизни. Трясина

Повесть НА ПРОСТОРАХ ЖИЗНИ посвящена молодому поколению, которому Октябрьская революция открыла широкие просторы новой жизни. О мужестве белорусских партизан в годы гражданской войны и иностранной интервенции рассказывает повесть ТРЯСИНА.

Похожие авторы