Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх – газета "Советская Белоруссия", часопісы "Бярозка", "Полымя"), а таксама ў выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура".Першыя вершы Рыгора Барадуліна з’явіліся ў друку ў 1953 г. (газета "Чырвоная змена"). Першы...
Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх – газета "Советская Белоруссия", часопісы "Бярозка", "Полымя"), а таксама ў выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура".Першыя вершы Рыгора Барадуліна з’явіліся ў друку ў 1953 г. (газета "Чырвоная змена"). Першы зборнік паэзіі – "Маладзік над стэпам" – выйшаў у 1959. Агулам плён працы паэта налічвае больш за 70 зборнікаў лірыкі, гумару, вершаў для дзяцей, перакладаў, кніг эсэ і ўспамінаў. Таксама пабачылі свет 23 зборнікі паэзіі перакладаў з іншых моваў. Сярод іх творы Адама Міцкевіча, Караля Вайтылу, Пушкіна, Байрана, Брэхта, Гарсія Лоркі, Яна Райніса, Шагала, Вазнясенскага, Драча, Паўлычкі. Вершы самога Рыгора Барадуліна перакладаліся на дзесяткі моваў свету."Паэзія Барадуліна – чыстай красы Боская паэзія беларусаў, крыніца нацыянальнага натхнення, складнік яе спрадвечнага духоўнага набытку. Тое асабліва адчувальна, калі апынуцца ў растанні з ею..." – пісаў Васіль Быкаў, з якім вельмі блізка сябраваў Барадулін. Блізкае сяброўства звязвала Барадуліна і з Уладзімірам Караткевічам.Аўтар дзесяткаў паэтычных і літаратурна-крытычных кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі "Маладзік над стэпам", "Неруш", "Вечалле", "Амплітуда смеласці", "Самота паломніцтва", "Евангелле ад мамы". У 2000 годзе выдаў зборнік вершаў "Лісты ў Хельсінкі" з малюнкамі Васіля Быкава, а ў 2003 годзе выйшаў сумесны з Васілём Быкавым зборнік "Калі рукаюцца душы". У 2005 годзе ў серыі "Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе" пабачыў свет збор показак, эпіграмаў і эсэ "Дуліна ад Барадуліна".У 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).Памёр увечары 2 сакавіка 2014 году, ва ўзросце 79 гадоў.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Рыгора Барадул?на в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Рыгора Барадул?на в жанрах .
На нашем сайте представлены 50 книг автора Рыгора Барадул?на. Самая популярная по мнению наших читателей "".
У кн?гу ўвайшл? выбраныя творы Народнага паэта Беларус?, нам?нанта Нобелеўскай прэм?? па л?таратуры Рыгора Барадул?на. У ёй змешчаны як хрэстаматыйныя творы, так - эсэ, зап?сы, вершы апошн?х гадоў - дзён.
Кн?га вершаў Рыгора Барадул?на, ?люстраваная фотаздымкам? Вадз?ма Грудзька.
З Рыгорам Барадуліным не засумуеш. Ён надзвычай вясёлы і «несур'ёзны» чалавек. У тым сэнсе, што ну хоць што хочаш рабі, а не змусіш сур'ёзна ставіцца да надзвычай сур'ёзных асоб — будзь ты прэм'ер, спікёр, народны ці проста пісьменнік, артыст, кампазітар, шаноўны бізнесмен ці знакаміты лекар. Ледзь нехта пачынае бранзавець ці даваць прамашкі — тут жа пайшла гуляць барадулінская эпіграма. Не зважаю...
«Рыгор Бородулин — крупнейший белорусский поэт XX столетия. Один из первых поэтов Европы. Поэтому и был он выдвинут польским и русским ПЕН-центрами, украинским и белорусским Союзами писателей (то есть славянскими литераторами, которые могут оценить поэзию Бородулина в оригинале) кандидатом на соискание Нобелевской премии» (Владимир Некляев). В книге «Перакуленае / Опрокинутое» стихи Рыгора Бородул...
Першы выпуск Дзённікаў і запісаў (1951-1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых. Упершыню друкуецца самая першая, невядомая раней паэма "Зацвітаюць купавы" (1958-1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта. Асобныя спасылкі на тво...
Чарговы том (выпуск) «Дзённікаў і запісаў. 1992-1993» народнага паэта Беларусі Р. Барадуліна раскажа чытачам пра напружанае грамадскае жыццё творцы, новыя тэмы і накірункі ягонай паэзіі. У кнізе змешчаны болей за сто недрукаваных раней вершаў накідаў сяброўскіх эпіграм, віншаванняў і прысвячэнняў. Вялікая колькасць зносак на ўпамянутых асоб і творы паэта дапамогуць магчымым даследчыкам у вывучэнні...
"Маладзік над стэпам" – першая кніга Рыгора Барадуліна. У 1959 годзе, калі яна выйшла, аўтару было ўсяго 24 гады, ён якраз скончыў філфак БДУ. Цяперашняе перавыданне – праз паўстагоддзя – прымеркаванае да 75-годдзя Рыгора Барадуліна. Да гэтае ж падзеі выйшаў і камплект сувенірных паштовак з выявамі паэта і ягонымі выбранымі вершамі на адваротным баку. Рэпрынтнае выданне, прымеркаванае да 75-год...
У кн?гу ўвайшл? выбраныя творы народнага паэта Беларус?, нам?нанта Нобелеўскай прэм?? па л?таратуры Рыгора Барадул?на. Змешчаныя як хрэстаматыйныя вершы, так - тыя, што друкуюцца ўпершыню.
Если у Вас возникли вопросы по работе сайта - напишите нам!
Нейросеть ориентируется на оценки прочитанных вами книг
Найдите книгу, автора, подборку, издательство, жанр, настроение или друга на Книгогид
Создавайте подборки с книгами, которые вы прочитали, подписывайтесь на подборки интересных пользователей.
Регистрируясь, вы соглашаетесь с нашими Условиями и политикой конфиденциальности
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.