Автор - Рыгор Барадулин
8.5
Автор - Рыгор Барадулин
Подписчики

Рыгор Барадулин

1935 г. – 2014 г.
Рыгор Иванович Бородулин

Краткая биография автора

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх – газета "Советская Белоруссия", часопісы "Бярозка", "Полымя"), а таксама ў выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура".Першыя вершы Рыгора Барадуліна з’явіліся ў друку ў 1953 г. (газета "Чырвоная змена"). Першы...

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх – газета "Советская Белоруссия", часопісы "Бярозка", "Полымя"), а таксама ў выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура".Першыя вершы Рыгора Барадуліна з’явіліся ў друку ў 1953 г. (газета "Чырвоная змена"). Першы зборнік паэзіі – "Маладзік над стэпам" – выйшаў у 1959. Агулам плён працы паэта налічвае больш за 70 зборнікаў лірыкі, гумару, вершаў для дзяцей, перакладаў, кніг эсэ і ўспамінаў. Таксама пабачылі свет 23 зборнікі паэзіі перакладаў з іншых моваў. Сярод іх творы Адама Міцкевіча, Караля Вайтылу, Пушкіна, Байрана, Брэхта, Гарсія Лоркі, Яна Райніса, Шагала, Вазнясенскага, Драча, Паўлычкі. Вершы самога Рыгора Барадуліна перакладаліся на дзесяткі моваў свету."Паэзія Барадуліна – чыстай красы Боская паэзія беларусаў, крыніца нацыянальнага натхнення, складнік яе спрадвечнага духоўнага набытку. Тое асабліва адчувальна, калі апынуцца ў растанні з ею..." – пісаў Васіль Быкаў, з якім вельмі блізка сябраваў Барадулін. Блізкае сяброўства звязвала Барадуліна і з Уладзімірам Караткевічам.Аўтар дзесяткаў паэтычных і літаратурна-крытычных кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі "Маладзік над стэпам", "Неруш", "Вечалле", "Амплітуда смеласці", "Самота паломніцтва", "Евангелле ад мамы". У 2000 годзе выдаў зборнік вершаў "Лісты ў Хельсінкі" з малюнкамі Васіля Быкава, а ў 2003 годзе выйшаў сумесны з Васілём Быкавым зборнік "Калі рукаюцца душы". У 2005 годзе ў серыі "Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе" пабачыў свет збор показак, эпіграмаў і эсэ "Дуліна ад Барадуліна".У 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).Памёр увечары 2 сакавіка 2014 году, ва ўзросце 79 гадоў.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Рыгора Барадул?на в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Рыгора Барадул?на в жанрах .

Творчество Рыгора Барадул?на

На нашем сайте представлены 50 книг автора Рыгора Барадул?на. Самая популярная по мнению наших читателей "Раскидач".

Поэзия
9.0
Книга Раскидач
Раскидач

Вашему вниманию предлагается авторский сборник веселых стихов РАСКИДАЧ.

8.0
Книга Толькі б яўрэі былі!..
Толькі б яўрэі былі!..

Кніга народнага паэта Беларусі Р. Барадуліна, як заўсёды, незвычайная, змястоўная. Яе склалі артыкулы і ўспаміны пра знаных дзеячаў яўрэйскай культуры, пераклады паэзіі Х.-Н. Бяліка, М. Надзіра, М. Шагала, І. Харыка, Х. Мальцінскага, Р. Рэлеса і многіх інш. Аснова апошняга раздзела — вершы, прысвячаныя яўрэйскім святыням, а таксама вершы і дарчыя надпісы (захаваныя ў рабочых блакнотах) творцам, бл...

9.0
Книга Быць! = To Be!
Быць! = To Be!

Дваццаць гадоў таму пакінулі родны дом, родны кут людзі. Не сотні, не тысячы — мільёны. Чарнобыльская бяда вырвала іх, з коранем, з роднай зямлі і расцерушыла па чужых гарадах і вёсках. Многія памерлі ад невылечных хвароб, іншыя хварэюць. «Мірны» атам зрабіў сваю д'ябальскую справу. Атам жа не ведае, што ён «мірны». Тыя, што жывуць, пакутуюць не толькі фізічна, але і маральна. Шмат хто, асабліва л...

9.0
Книга Міласэрнасць плахі
Міласэрнасць плахі

Новую кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна склалі вершы і паэмы апошніх гадоў. Вечнае пытанне да неба і да Бога: што ёсць жыццё, адчай чарнобыльскае навалы, карані паганства ў душы і ў разуменні свету, позірк на далёкую ўжо цяпер партызаншчыну вачыма сённяшняга дня, лірычнае споведзь і ўсмешка, інтымныя радкі — такі тэматычны абсяг кнігі наэзіі «Міласэрнасць плахі».

9.0
Книга Выбраныя творы
Выбраныя творы

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін (нар. 1935) у сваёй творчасці заўсёды нечаканы, вынаходлівы і шчодры — на поліфанію радка, на свежую рыфму, на арыгінальную метафару. У кнігу ўвайшлі творы, напісаныя майстрам за паўстагоддзе жыцця ў літаратуры, а таксама пераклады з Джона Кітса, Федэрыка Гарсія Лоркі, Габрыэлы Містраль, Сэсара Вальехі і іншых паэтаў. Сорак трэці том кніжнага праекта «Беларуск...

Все готово!

Мы собрали для вас персональную книжную подборку на основе ваших предпочтений.

1 из 10 оценок
Оцените как минимум 10 книг, чтобы рекомендации были
более точными
1 из 10 оценок