Книга «Падарожжы ў Чароўны лес» автора Кацярына Хадасевіч-Лісавая оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.00 из 10. Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць... а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць... Таму і пасябравалі з Васем Лайдачкіным Шкодныя Звычкі. І ...
Персанажы казачнай аповесці – Вадзяны Клоп, Шчупачыха, Шчупачок, Слімак – жывуць у забруджанай чалавекам рэчцы і не ведаюць, што недзе ёсць празрыстыя вадаёмы, зялёныя водарасці, блакітнае неба над паверхняй вады. Але вось у Каляровай Затоцы з’яўляецца Хахуля – загадкавая, элегантная, пяшчотная, ды, на жаль, запісаная людзьмі у Чырвоную Кнігу... Казка вучыць любіць прыроду, шукаць выйсце з безвых...
Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кн...
Аўтарка перадае прывітанне ўсім, хто любіць камп’ютэры і хоча пазнаёміць вас з доктарам Компі. Жыве ён у камп’ютэры. Але ў адрозненне ад тых, хто гатовы дняваць і начаваць перад маніторам, доктар Компі цэніць сапраўднае жыццё, тое, якое немагчымае без адданых сяброў, падарожжаў, гульняў і забаваў на свежым паветры, цікавых сутрэчаў і кнігаў...
Аўтарка расказвае пра прыгоды маленькай Машынкі, якую зусім нядаўна сабралі на заводзе, паставілі рухавік, залілі бензін, і магутная машына адвезла малую ў вялізны гараж. Машынка была такая прыгожая, бліскучая, што адразу ж знайшліся дзве дарослыя паважаныя машыны, якія ўзяліся апекавацца над ёю, пакуль малая падрасце ды паразумнее. Яны і сталі Машынцы Мамай і Татам.
Пані Чаротная (у маладосці – проста сімпатычная жабоцька) расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар... Героі казкі – "насельнікі" Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і...
Аўтар “гісторыі былога лесу” перакананы: нельга правесці дакладнай рысы паміж рэальным жыццем і казкай. Вось і героі гэтай кнігі – сучасныя хлопчыкі і дзяўчаткі, якія жывуць у вялікім горадзе, – трапляюць у незвычайныя абставіны, багатыя на чарадзейства і пераўтварэнні. І ўсё для таго, каб глянуць на рэальны навакольны свет новымі вачыма і, канешне ж, перамяніцца самім.
Героі казак Алеся Карлюкевіча вельмі любяць падарожнічаць — па Беларусі і ўвогуле па свеце. Але часам здараецца, што ў сваіх вандроўках яны трапляюць у розныя неверагодныя гісторыі. Каб выблытацца з іх, патрэбны... так, патрэбны веды. I не толькі геаграфіі, але і гісторыі, фальклору ды нават дакладных навук. Каб пераканацца ў гэтым, запрашаем і вас у казачнае падарожжа па старонках кнігі «Зорны шл...
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий