Кастусь Акула, Натальля Арсеньнева, Антось Галіна, Пётра Крычэўскі, Аўген Кавалеўскі, Лявон Юрэвіч, Янка Юхнавец – аўтары, якія вымушаныя былі пакінуць сваю Бацькаўшчыну. Але і ў далёкай чужыне не адмовіліся ні ад беларускага слова, ні ад беларускай культуры і рабілі ўсё дзеля захавання роднае мовы, роднай літаратуры. У кнізе “Урачыстасьць у садзе” сабраны драматычныя творы гэтых аўтараў і пераклады з іншых моў. Большасьць з апублікаваных у кнізе твораў была друкавана толькі на старонках перыяды...
Кастусь Акула, Натальля Арсеньнева, Антось Галіна, Пётра Крычэўскі, Аўген Кавалеўскі, Лявон Юрэвіч, Янка Юхнавец – аўтары, якія вымушаныя былі пакінуць сваю Бацькаўшчыну. Але і ў далёкай чужыне не адмовіліся ні ад беларускага слова, ні ад беларускай культуры і рабілі ўсё дзеля захавання роднае мовы, роднай літаратуры. У кнізе “Урачыстасьць у садзе” сабраны драматычныя творы гэтых аўтараў і пераклады з іншых моў. Большасьць з апублікаваных у кнізе твораў была друкавана толькі на старонках перыядычных выданняў (на бачынах “Бацькаўшчыны” і “Беларуса”. П’есы пісаліся для беларускага тэатра ў дыяспары, для дзіцячых і моладзевых выступленняў. Асобнай часткай кнігі – дадаткам – з’яўляецца даследаванне – разважанне – гісторыя “Беларускага тэатру і драматургіі на эміграцыі” Лявона Юрэвіча, які вельмі падрабязна апісвае тэатральнае жыццё беларускіх эмігрантаў на чужыне. А таксама даецца бібліяграфія драматычных твораў, ды артыкулаў пра тэатр, драматургаў, што з’яўляліся ў перыядычным друку. (Н.Г.) Книга «Урачыстасьць у садзе. Драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя» оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.00 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий