Леанід Дранько-Майсюк - автор 12 книг. Из известных произведений можно выделить: Гаспода, Ратаванне Грэцыяй, Анёлак і я. Все книги можно читать онлайн и бесплатно скачивать на нашем портале.
Захаванне паэзіі — асноўная тэма, якая хвалюе Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар упэўнены: калі валадары свету адзіным фронтам выступяць супраць паэтаў — паэзія не знікне. Яна знікне толькі тады, калі сатрэцца мяжа паміж ідэалам і рэчаіснасцю, калі ідэал небяспечна наблізіцца да жыцця — гэта значыць, калі ён будзе знішчаны жыццем. Сутнасны вобраз паэзіі і наогул хараства — імгненны. Калі ж на гэты воб...
Радзіма паэта - Давыд-Гарадок, таму зразумела, што да асноўных матываў кнігі далучаны матыў удзячнасці роднаму гораду і яго жыхарам. Тэма творчасці і працы ўвасоблена ў выразных, зрокава-дакладных вобразах. Постаць Дубоўкі, убачаная праз далеч дзесяцігоддзяў, рамантычная ў рэвалюцыйнай рэчаіснасці 20-х гадоў.
Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны і характар такі ж… Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбны, які рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці…
Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць «…Натуральны, як лінія небасхілу». Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912-1995), пра той час (першая палова 1930-х галоў) калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім навадам хадзілі агенты дэфэнзівы і ягонае пашп...
Надрукаванае ў 24 нумары часопіса "Дзеяслоў" (5, 2006) і перадрукаванае 10 кастычніка 2007 года ў газеце "Народная воля" (№№ 161 - 162), апавяданнне "Анёлак і я" - поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N - мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама ж пра хлопчыка, які чакае маці, і пра мужчыну, якога пакінула каханне, і пра Беларусь, як пра сустрэчу новай ...
Цацачная крама – першае, што прыходзіць на думку, чытаючы загаловак кнігі, што кніга гэтая або для дзяцей, або пра дзяцей. Насамрэч кніга зусім не для і не пра маленькіх. Кніга для дарослых, бо тэмы, закранутыя ў ёй, - філасофскія, складаныя і не зусім зразумелыя для дзіцячага розуму. Хаця чытаць яе можна ўсёй сям’ёй. Кожны ў вершах Леаніда Дранько-Майсюка знойдзе нешта для сябе, простае і зразуме...
Засваенне новай творчай прасторы, прозапаэтычная стылістыка, культ еўрапейс-кага мастацтва — асноўныя партрэтныя пункціры кнігі «Акропаль». Эсэістыка паэта прасякнута ўражаннямі, эмацыянальнымі фантазіямі, навеянымі вандроўкамі ў Грэцыю і Францыю. Новая лірыка Леаніда Дранько-Майсюка ўзнікла дзякуючы спатканню з чаканай пяшчотай і чаканым хараством.
Вядома, трынаццаць — лік няшчасны. i тым не менш перад табою, дарагі чытач, менавіта трынаццаць апавяданняў — трынаццаць здарэнняў, трынаццаць лёгкіх, займальных, вясёлых гісторый з нашага мітуслівага жыцця. У сваіх апавяданнях аўтар выкарысгаў магчымлсці гратзску, анекдота, наўмысна сур'ёзнае звёў да несур'ёзнага, спадзеючыся такім чынам зменшыць страхотлівы сэнс, што існуе ў ліку трынаццаць... «...
Леанід Дранько-Майсюк — аўтар шасці кніг паэзіі і прозы. Улюбёны жанр паэта — эсэ, дзе сюжэтную атрыбутыку выконвае матыў падарожжа, а тэматычную — захапленне хараством жанчыны і еўрапейскім мастацтвам. Гэта кніга складзена з двух раздзелаў. У першым раздзеле, які называецца «Вершы для А.», праспяваны гімн каханай, а ў другім, у які ўвайшло эсэ «Стомленасць Парыжам», аутар узнёсла расказвае пра Па...
Гэта трэці зборнік Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар мяркуе, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці схаванага, калі паэт пераконваецца у дасканаласці сусвету, адчуваючы ўласную недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, каб паэт не памёр як паэт. У зборнік, акрамя вершаў, уключаны дзве маленькія паэмы — фальклорна-жартоўная «Курасоўшчына» і сумна-іранічная «Адам Нядзелька», а таксам...
Тэма гэтай кнігі — паэт і ягоная неадпаведнасць сацыяльнай і палітычнай будзённасці.