Уведомлений еще не было
8.0
Автор - Аляксей Шэін
Подписчики

Краткая биография автора

Аляксей Шэін — беларускі хрысьціянскі пісьменьнік, журналіст, грамадзкі дзеяч.Скончыў школу з мастацкім ухілам у Горадні, філялягічны факультэт БДУ.Навучаўся ў магістратуры Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня, Летува), у Haggai Institute (Гаваі, ЗША). Прайшоў праграму абмену для прафэсіяналаў Community Connections па тэме культуры ў Паўночнай Караліне (ЗША). Скончыў «Сцэнарную майстэрню Аляксандра Малчанава» (Масква).Зьяўляецца арганізатарам курсаў беларускай мовы «Моваведа».Адзін з...

Аляксей Шэін — беларускі хрысьціянскі пісьменьнік, журналіст, грамадзкі дзеяч.Скончыў школу з мастацкім ухілам у Горадні, філялягічны факультэт БДУ.Навучаўся ў магістратуры Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня, Летува), у Haggai Institute (Гаваі, ЗША). Прайшоў праграму абмену для прафэсіяналаў Community Connections па тэме культуры ў Паўночнай Караліне (ЗША). Скончыў «Сцэнарную майстэрню Аляксандра Малчанава» (Масква).Зьяўляецца арганізатарам курсаў беларускай мовы «Моваведа».Адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». У 2000—2004 гадох — намесьнік старшыні МФ. З 1999 да 2003 — сябра Сойму і Ўправы Партыі БНФ, прэс-сакратар партыі. У 2001 годзе — прэсавы сакратар старшыні Палітычнай рады дэмакратычных сілаў Сямёна Домаша. У 2005—2006 гадох — прэсавы сакратар, а затым — сьпіч-райтэр кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча.Журналіст, аўтар публікацыяў у друкаваных выданьнях і ў інтэрнэце. Друкаваўся ў газэтах «Свабода», «Літаратура і Мастацтва», «Наша слова», «Беларуская Маладзёжная», «Наша Ніва», «Народная Воля» і іншых. Працаваў у інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.Адзін з ініцыятараў аднаўленьня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У межах БХД займаўся пераважна кампаніяй «Моцная сям’я — моцная Беларусь», якая выступае за падтрымку сямейных каштоўнасьцяў. Таксама Аляксей Шэін быў адным з ініцыятараў правядзеньня кампаніі «За свабоду сумленьня», у ходзе якой было сабрана больш за 50 000 подпісаў жыхароў Беларусі за зьмены ў рэлігійнае заканадаўства. Адзін з каардынатараў гэтай кампаніі.У 2015 годзе выйшаў ягоны дэбютны раман «Сем камянёў».Аўтар і рэжысэр дакумэнтальнага фільму «Хрыстос забаронены» пра становішча хрысьціянаў у СССР.Жанаты. Мае тры сыны.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Аляксея Шэ?на в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Аляксея Шэ?на в жанрах .

Творчество Аляксея Шэ?на

На нашем сайте представлена 1 книга автора Аляксея Шэ?на. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.0
0
0
Сем камянёў
Сем камянёў

Галоўнага героя завуць Ясь, ён падлетак. Ясь трапляе ў чароўную краіну Эферыю, дзе змагаецца за жыццё сваёй невылечна хворай сяброўкі Міркі. Выпадкова Ясь даведваецца, што ў Эферыі калісьці была крыніца жывой вады. Сюжэт пабудаваны вакол пошукаў жывой вады — трэба знайсці сем камянёў, якія падкажуць, дзе схаваная крыніца. Акрамя таго, краіну Эферыю захапіў самазванец, які кіруе народам несправядлі...