Уведомлений еще не было
8.0
Автор - Петр Глебка
Подписчики
подписчиков еще нет

Петр Глебка

1905 г. – 1969 г.
Пятро Глебка
Кураторы

Краткая биография автора

Пятро Глебка нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сямігодкі (1923), спрабаваў паступіць у БДУ, але няўдала, паступае ў Белпедтэхнікум (1924—1927), дзе ў той час выкладаў Я. Колас. У Белпедтэхнікуме П. Глебка пазнаёміўся з П. Трусам і М. Лужаніным, актыўна супрацоўнічаў з імі ў насценнай газеце. У 1925 П. Глебка ўступае ў шэрагі «Маладняка», у гэтым жа годзе ў газетах «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», часопісах «Работніца і сялянка», «Беларускі піянер» з'явіліся першыя вершы П. Г...

Пятро Глебка нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сямігодкі (1923), спрабаваў паступіць у БДУ, але няўдала, паступае ў Белпедтэхнікум (1924—1927), дзе ў той час выкладаў Я. Колас. У Белпедтэхнікуме П. Глебка пазнаёміўся з П. Трусам і М. Лужаніным, актыўна супрацоўнічаў з імі ў насценнай газеце. У 1925 П. Глебка ўступае ў шэрагі «Маладняка», у гэтым жа годзе ў газетах «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», часопісах «Работніца і сялянка», «Беларускі піянер» з'явіліся першыя вершы П. Глебкі. Пачынаў П. Глебка як тыповы маладняковец — з «маладняцкім задорам», са «стальной» верай у «залатое ранне» краіны. З пераходам П. Глебкі ў 1926 у літаратурна-мастацкае аб'яднанне «Узвышша» мяняецца яго творчая манера. Яна становіцца больш стрыманай, рэфлексійна-разважлівай, псіхалагічна-паглыбленай.У 1927 П. Глебка пераводзіцца на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ, дзе атмасфера ў цэлым спрыяла інтэлектуальнаму росту і мастацкай творчасці.Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1930 годзе П. Глебка працаваў загадчыкам літаддзела ў газеце «Калгаснік Беларусі», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». У 1934—1936 — кансультантам па паэзіі ў СП БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — у рэдакцыях франтавых газет «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь». Пад псеўданімам Язэп Касіла друкаваў сатырычныя творы ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» і ў «Партызанскай дубінцы». У 1943—1945 — рэдактар выдавецтва ЦК КП(б)Б «Савецкая Беларусь», галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве.З 1945 года працаваў у Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі навук Беларускай ССР, узначальваў групу па складанні «Руска-беларускага слоўніка» (1953). У 1952—1956 гадах кіраваў сектарам лексікаграфіі, з 1957 года — дырэктар Інстытута мовазнаўства. У 1957—1969 гадах Глебка узначальваў інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1966—1969 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук Беларускай ССР.Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у 1955—1967 гадах. Удзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН (1955, 1956, 1957, 1964).Меў багаты хатні кнігазбор, экслібрысы для якога стварылі такія знаныя мастакі, як Яўген Красоўскі, Мікола Купава, Мікалай Тарасікаў, Анатоль Тычына і Яўген Ціхановіч.Творчасць. Друкаваўся з 1925 года. Першы зборнік П. Глебкі — «Шыпшына» (1927) — красамоўны ўзор лірычнай паэзіі, сведчанне яго самабытнага таленту. Лірыка паэта набывае сімволіка-алегарычныя абрысы, становіцца выразна медытатыўнай. Лірычны герой усё часцей самавыяўляецца праз мінорныя таны, праз вірлівы каскад супярэчлівых думак і перажыванняў. Тэма кахання стала адным з важных сродкаў самавыяўлення П. Глебкі. Вобраз каханай лейтматывам праходзіць праз цыкл вершаў «Краса маладосці» (1927). Створаны паэтам эскіз прыроды ў яго прыродаапісальных цыклах таксама спрыяе раскрыццю стану лірычнага героя («Дрыжаць у шэрані», «Клён завяў», «Гнуцца вербы», «Спаткаем вясну», «Месяц нурцуе» і інш.). У пазнейшых зборніках паэзіі — «Урачыстыя дні» (1930), «Хада падзей» (1932), «Чатыры вятры» (1935), «Мужнасць» (1938) — яскрава адбілася атмасфера літаратурнага жыцця 30-х гадоў з яе натхнёным услаўленнем гераічнай сучаснасці і апафеозам рэвалюцыі.Рэчаіснасць бачылася маладому Глебку ў рамантычным святле, а будучыня Беларусі — мройліва і светла. Беларускія інтэнцыі паэта часам набываюць ясенінскія інтанацыі, пра што П. Глебка сам прызнаецца пазней у аўтабіяграфіі.Сярод лепшых вершаваных твораў ваеннага часу варта назваць «Партызаны», «Смерць салдата», «Родны хлеб», «Пасылка», «Гай», «Жывое слова», «Пра кнігі», «Беларусі», «Пералом», «Зварот» і інш. У цэлым жа лірыка ваеннага перыяду адметная ў маштабе ўсёй беларускай савецкай літаратуры 1941—1945, і, мабыць, не будзе памылкай лічыць яе вяршыняй літаратурна-мастацкай працы паэта.Творы паэта перакладзены на многія мовы народаў СССР і іншыя.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Петра Глебки в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Петра Глебки в жанрах .

Творчество Петра Глебки

На нашем сайте представлена 1 книга автора Петра Глебки. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.0
0
0
Наша лета
Наша лета

Цудоўныя вершы клас?ка беларускай л?таратуры аб прыродзе, яскравыя, маляўн?чыя карц?нк? - вобразы, узмоцненыя багатай выяўленчай пал?трай мастачк? Надзе? Барай склал? кн?гу "Наша лета", з якой сонейка ў хаце - душы - паболее.