З народнай песніIНе віхор калыша лесам, Не ваўкі заводзяць,Не разбойнікі талпою За дабычай ходзяць. На Ўкраіне пан Патоцкі, Пан з Канёва родам,З сваёй хеўрай гаспадарыць Над бедным народам. Дзе заедзе, банкятуе Сам ён, яго варта;Ні старому, ні малому Не спускае жартаў. Калі ж дзе ўпадзе у вока Хараство дзявоча, -Абняславіць, абнячэсціць, Бацьку плюне ў вочы. Стогне змучана Ўкраіна, К небу шле пракляцце,Ды Патоцкага збаўляе Хеўра і багацце. Да сягоння жыве памяць Аб злым гэтым дусеНа ўсёй чыста Украіне І на Беларусі. Ў сёлах, як клялі дагэтуль, Так і праклінаюць,У палацах яго толькі Міла ўспамінаюць. Аб прыгожай Бандароўне І аб справах панаЗасталася у народзе Песня здавен-даўна. IIЎ слаўным месце Берастэчку - Слаўны Бандарэнка,Ў яго дочка - Бандароўна, Пашукаць - паненка. Хараства такога ў свеце Не было, не будзе;Аб ёй людзі гаварылі, Як аб нейкім цудзе. Як маліны, яе губкі, А твар, як лілея,Як дзве зоркі, яе вочы, Гляне - свет яснее. З плеч сплываюць яе косы, Як бы сонца косы,І іскрацца, як на сонцы Брыльянцісты росы.
Рост высокі, стан павабны, Ўся, як цень, павеўна,Як ідзе яна, бывала, - Набок каралеўна!А сягоння ж выглядае Лепей, як заўсёды, -У карчомцы з казакамі Цешыцца з свабоды. У гульні сама рэй водзіць, Весела міргае,Задзіўляе усіх чыста, Як зара якая. Ой, гуляй жа, Бандароўна, З вечара да ранку!Цябе вораг ужо сочыць, Сочыць на каханку. IIIК таму часу ў Берастэчка К дружыне казачайПрыблукаўся пан Патоцкі З хеўраю лядачай. Як пачуў ён у карчомцы Зычную забаву,Туды йдзе сваю бясчэсну Паказаці славу. Банкятуе з казакамі, Мёд, віно п'е квартай,К маладзіцам і дзяўчатам Лезе смоллю ў жарты. А найгорай к Бандароўне Ён прыстаў абрыдна;Цалаваць, абняці хоча, Ажно глянуць стыдна. Асцярожна, пан Канеўскі! Будзе ліха, будзе,Не забудзься, што сумленне Ёсць і ў простым людзе!Не папусціць ў крыўду славу, Славу ды свабоду,Хоць і дуж ты, і багаты, Ды панскага роду. Ох, патрапіць народ часам За сябе ўступіцца, -Зруйнаваць палацы вашы, Вашай кроўю ўпіцца... Лезе пан да Бандароўны, Ўвесь гарыць, бы ў жары;Тая, жартаў не пазнаўшы, З'ехала па твары.
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.