Люблю і я скляпеньне зор,Люблю зямлі абшар,I роўны луг, і ўзгібы гор,I шум лясны, і гвар. Люблю жыцьцё, а ў ім людзейI кшталты іхніх душ,Люблю вянкі плясьці з надзей, —А не паэт. — Чаму ж? Часамі праца ўдзень кіпіць, — Цярплю і я прыгон, — Аж косьць аб косьць ў плячу рыпіць… Пачуеш ў сэрцы звон… Ухопіш зык, за ім другі, За тымі больш ідуць, Зьліюцца ў шых даўгі-даўгі І цэлы дзень гудуць. Загасьне дзень, іду дамоў, Кладуся спаць, — і ў ноч Цякуць радкі зьвінючых слоў, І сон адходзіць проч. Тагды пішу. Перад вачмі Нясецца зданьняў рой, І хтось стаіць па-за плячмі, Здаецца, блізкі, свой. Абыйме шыю пара рук І кос дзявочых шоўк, Ўзмацніцца ў сэрцы мерны стук, А звон ў душы ня змоўк… Зірну: пакой пусты, няма… А час сьлізнуў, як вуж. І за вакном радзее цьма… А не паэт… — Чаму ж?Бо мой прыгон глытае час,Мне воля — рэдкі дар. Такіх паэтаў шмат у нас,Дзе сам народ — пясьняр. Сваіх тут жменьку я сьпісаўМаркотных песьняў-дум;Маёй душы іх сам сьпяваўПа краю родным сум. Скажу яшчэ, чаго б хацеў:Зь дзявочых вуст пачуцьХаця б адзін мой бедны сьпеў,Хаця б калі-нібудзь!
Роднаму краю
2. *** Чаму з маленства…
Чаму з маленства, з ураджэнства Ў жыцьцёвы майНя ўмеў, як маці, шанаваці Цябе, мой край?То ж я з тваёю ключавою Сьвятой вадойНапіўся болю аб нядолі, Бядзе людской. То ж ты, мой хмуры, даў мне пануры І ціхі гнеў,А днём падчасным, так пекным, ясным, Надзею грэў. Твае ж курганы, лясы, паляны, Дубкоў тых шум,Палёў абшары, люд бедны, шары Мне далі дум.
А дум тых многа… Не, не убога Ты даў мне іх. I ты ж, як маці, наўчыў сьпяваці Аб думах тых. Я браў, ня бачыў і не адзьдзячыў Табе нічым,Бо счараваны — цябе, ўкаханы, Ня знаў саўсім. Цяпер хоць знаю, дык што ж параю Ад позьніх скрух?Ў чужой краіне паволі гіне За целам — дух. Вазьмі ж хоць сьпевы, дум перапевы Лясоў тваіх. З тваёі глебы, з тваёга неба Узяў я іх.
3. Начныя думкі
Часам я ўночы сны дзіўныя бачу:Роіцца нейкі нязьведаны край,Повен то шчасьця, то жаласьці, плачу,То зло-хмурлівы, то сьветлы, як рай. Бачу вялікія стэпы з-над Нёмна; Туліць у сьлёзах матуля сынка; Сьцелецца пушча глухая і цёмна; Косьці з магілы глядзяць бедака…Бачу я: жоўтае жытняе полеКоласам ціха шуміць-шалясьціць;Межы, курган векавечны і хвоя;Каня з аднэю малітваю «піць». Траўка ў ляску у цяню вырастае, Корміцца сокам зямелькі сырой; Птушка шчабеча — людзей пацяшае; Льецца крынічка, плюскоча вадой. Ночкай ля рэчкі раздольна, прывольна!Гуртам русалкі сьмяюцца, пяюць,Кветкі купальскай шукае бяздольны;Зь зельлем шаптухі паціху снуюць… Хочацца быць мне ў тым краю нязнаным, Хочацца край той абняць з прастаты Хочацца крыкнуць: гэй, краю каханы, Будзь мне, як маці, будзь родным мне ты!Дай мне зрабіцца крынічкай лясною,Бераг вадой абмываць, цалаваць;Дай мне век цэлы дружыці з табою,Хвойкі і зоры ў сабе адбіваць. Дай мне купальскую кветку у рукі, Путы жалезныя мне разьвяжы, Дай ты мне зельля на гора і мукі, К шчасьцю гасьцінец мне дай, пакажы!Ціха. Нічога ня чую, ня бачу. Роіцца толькі нязьведаны край,Повен то шчасьця, то жаласьці, плачу,То зло-хмурлівы, то сьветлы, як рай…
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.