Дорогой читатель! Пожалуйста, поддержите портал посильным пожертвованием!

П'яўка

Другі фронт мастацтваў

Юры Станкевіч

П’яўка

Мінск, 2010, "Галіяфы"

2010

Ад апавядальніка

Хроніка падзей, якая прысутнічае ніжэй, не ўяўляе сабой нешта незвычайнае. Урэшце, падзеі, аналагічныя апісаным, масава адбываліся ў сярэднявеччы, зрэдку могуць выявіцца і выяўляюцца ў наш час, і не толькі ва ўзгаданым мною месцы, а і ў любым іншым. Іх нават можна будзе, калі ранейшыя і забароненыя, цяпер паранавуковыя распрацоўкі здолеюць за больш спрыяльным часам прасунуцца дастаткова далёка, назваць тыповымі, хто ведае — хаця цяжка называць такімі некаторыя грахі і злачынствы, прыгаданыя ў прыведзенай хроніцы. У рэшце рэшт, аўтар, магчыма, і не гарантуе аўтэнтычнасці апісаных падзей з рэчаіснасцю. Свае ж суб’ектыўныя адносіны да ўсяго прыгаданага ён дастаткова характэрна выяўляе ў змешчаных у тэксце адступленнях і выніках пошукаў, над якімі ён працаваў, даводзячы іх да здавальняючай яго дасканаласці. Твор гэты аўтар хронікі называў іншым разам навуковапсіхалагічным доследам, а то і проста папераджальным зваротам да чытача, калі той чытач цярпліва дабярэцца да канца апісаных аўтарам падзей. Як саму хроніку, так і вынікі доследаў, пададзеных адносна вольным стылем, той жа аўтар даводзіць да ўсіх зацікаўленых людзей. Ён справядліва адзначае, што падзеі, якія адбыліся ў апісваемы ім перыяд і ў згаданым месцы, неардынарныя, але само месца — адно са шматлікіх яму падобных і наўрад ці вылучалася і вылучаецца нечым незвычайным. Маленькая кропка ў неабмежаваным Сусвеце, фрагмент Айкумены, раптоўна паражоны незразумелай і таямнічай хваробай, якую спрошчана можна назваць хіба што нязначным адхіленнем у жыцці.

І тое, што аўтар часам лічыць апісанае ім у хроніцы месца — апошнім месцам на Зямлі, гаворыць, магчыма, толькі пра агульную недасканаласць нашага свету.

Усё адлюстраванае ніжэй адбывалася, тым не менш, не ў старажытны час, а цяпер, напрыканцы другой чвэрці дваццаць першага стагоддзя, у ходзе працэсу так званай гуманізацыі тэхнасферы і адпаведнай тэхналагізацыі чалавека. І хоць наша цывілізацыя на сярэдзіну дваццаць першага стагоддзя ўсё яшчэ захоўвала рысы антропаморфнасці, соцыум ужо саступаў пад націскам біялагічных маргіналаў, існаванне і памнажэнне якіх абумоўліваецца паміраючай ідэалогіяй За-ходняй цывілізацыі. Біялагічная поліэтнічнасць забяспечыла, у прыватнасці, непрадказальную рэпрадуктыўную папуляцыю і ўпершыню ў гісторыі чалавецтва пачаў выяўляцца новы від ча-лавека, заснаваны на інвалюцыйным працягу роду і адпаведна разбурацца традыцыйная куль-тура. Цывілізацыйны канфлікт паміж светам варвараў і Атлантычнай цывілізацыяй у наш час амаль страчвае сваю моц і значнасць, бо колькасць белых людзей на Зямлі ўжо смехатворна ма-лая. І хоць расшыфроўкі генома, якія вяліся ўсе апошнія гады, біяпластычныя тэхналогіі, прасоўванні ў метадах сучаснай медыцыны, геннай інжынерыі дазволілі дагэтуль элітарнай меншасці нейкі час утрымліваць прыярытэт, рост спадчынных захворванняў, новыя віды эпідэмій, падзенне рэпрадукцыйнасці, дэпапуляцыя асобных этнасаў, а таксама шэраг экалагічных і тэхнагенных наступстваў — так званыя Непажаданыя Падзеі — зрабілі сваю справу: скіравалі чалавецтва ў бок татальнай дэградацыі, якая, між тым, пачалася даўно, але ціхамірна і незаўважна, набіраючы моц з вынікаў так званай дэмакратыі: мазахісцкага прыніжэння перад масамі, навязвання роўнасці, сексуальных рэвалюцый і канчатковай эмансіпацыі жанчыны.

Колькасць людзей на Зямлі за кошт каляровых рас нязначна павялічылася, але і ў іх адбываецца канчатковае расслаенне, пра якое калісьці папярэджвалі мысліцелі мінулых стагоддзяў, толькі з дакладнасцю маятніка, бо ўладарства над заселеным светам — спачатку яго дробнымі часткамі, а потым паўсюдна, захапілі сфарміраваўшы сваю квазіэліту, так званыя “людзі-цені”, існаванне якіх прадбачліва выказалі філосафы, даследчыкі, трансгуманісты і навукоўцы мінулых стагоддзяў, але пра гэта гаворка ніжэй.

Сапраўдная ж эліта трапіла не толькі пад прыхаваны генацыд, а праз якія дзесяцігоддзі пачалося і яе фізічнае знішчэнне. Новыя псеўдаэлітарныя карпарацыі спарадзілі сучасных “квазіэлояў”, якія працягваюць ствараць падтрымліваючыя тэхналогіі толькі дзеля таго, каб прадоўжыць сваё існаванне: так званых “надлюдзей” і “падлюдзей”, альбо “працаробаў”, якія выконваюць у асноўным спрошчаную кваліфікацыйную працу ў прамысловай вытворчасці і ў галіне сельскай гаспадаркі, куды новыя гаспадары часам гвалтоўна выцясняюць і найбольш разумных і цэласных асобаў, якіх у асноўным беспамылкова вылічаюць з дапамогай сеткі інфмарматараў і сілавых структур.

У сувязі з усім гэтым усё больш выразна пачынае выкрэслівацца адзіны варыянт далейшага развіцця — сістэмная катастрофа з хуткай пагібеллю спачатку культуры пануючай эліты, а потым і так званых “падлюдзей”. Далей — ва ўсялякім разе, што будзе, напрыклад, праз два-тры дзесяцігоддзі, мала хто сабе ўяўляе, ну, магчыма, акрамя тых, хто можа прадбачыць і зазірнуць за гэты рубеж (і такіх, дарэчы, няшмат), ды яшчэ рэдкіх сэнсітываў ды некаторых прадстаўнікоў мастацтва, і даследчыкаў, да якіх, магчыма, хоць і з малой доляй вырагоднасці, належыць і ваш пакорны слуга. Але прагназіроўка і разглашэнне навуковых і агульнагуманітарных адкрыццяў пачала жорстка кантралявацца і дагэтуль кантралюецца “людзьмі-ценямі” — новай шматлікай транснацыянальнай псеўдаэлітай, якая не хацела і не хоча вакол сябе нават часовай дэстабілізацыі грамадства.

Асаблівую занепакоенасць існуючых уладаў выклікалі і выклікаюць некаторыя калянавуковыя ідэі існавання нашага Сусвету і чалавека ў ім. Усплываючыя сенсацыйныя доказы іх раз за разам аб’яўляліся і аб’яўляюцца вар’яцкімі, ілжэнавуковымі, а носьбіты іх жорстка караюцца. Тлумачыцца гэта быццам тым, што вышэйназваныя ідэі не павінны быць зразуметымі масамі (як быццам такое можа адбыцца, і якімі масамі, дарэчы?), інакш, магчыма, не працягнецца далей спроба кіравання чалавекам, а зародзіцца, з вялікай доляй верагоднасці, новая глабальная метафізічная мутацыя, пра выніковыя наступствы якой можна толькі меркаваць, а наша цяпе-рашняя цывілізацыя адразу пачне з падвоенай хуткасцю і непрадказальнасцю страчваць антро-паморфнасць і абрынецца ў хаос.

Апісваючы ў хроніцы тое, што ён бачыў і з большага даследаваў, аўтар не ўзводзіць нейкіх ілюзій у адносінах да свайго твора і ведае, што яго непрадузятыя чытачы, а калі такія знойдуцца, то, магчыма, падзеляцца на непрыхільнікаў яго, як даследчыка і апісальніка, і аднадумцаў. Але ж так адбываецца заўсёды, калі пішуць хіба што для сябе, ды, можа, тых нешматлікіх аднадумцаў, якія зразумеюць паімкненні аўтара; і не дзеля нават прывіднай будучыні, а дзеля пошукаў той ісціны, што пагрозліва хаваецца ад усіх нас у цемры.

Частка I. ЭДЭМ

1.

Капсула імплантанта знешняй праслушкі са слабым плескачом прыляпілася да шкла звонку. Такімі капсуламі перыядычна аб-

стрэльвалі з вуліцы ўсе вокны са спецыяльна абсталяваных ма-

шын. Пэўна, дворнічыха паведаміла ўжо каму належыць, што ў мансардзе пасяліліся.

Я адразу прачнуўся. Урэшце, я проста драмаў. Пакаёвая муха ачуняла ад вібрацыі, з істэрычным віскам казытнула мой твар і бязладна закружыла пад столлю.

Я ненавіджу мух.

І яшчэ я ненавіджу “людзей-ценяў”. Зброд іх цёмны і вырод — не-на-ві-джу.

У сваім часовым пакойчыку ў мансардзе, а простае маё жытло мела прымітыўную электронную сігналізацыю, абудзіўшыся, я ляжаў на канапе, на хвіліну аддаўшыся думкам.

Летні вечар — адзін з самых спякотных і задушлівых — мусіў, між тым, праз некалькі гадзін ператварыцца ў ноч. Нябачнае ў вэлюме смогу сонца заходзіла над Мегаполісам. Стомлены, я перадусім задрамаў, накрыты вільготным прасцірадлам, якое дасыхала проста на мне, і сон, які я сасніў, быў непрацяглы, цяжкі і хваравіты, якімі большай часткай і бываюць сны на захадзе сонца.

Я прачнуўся, бо да таго ж пачаў задыхацца ад недахопу кіслароду: кандыцыянер старога ўзору не працаваў, але адчыніць акно я не рызыкаваў з-за смогу, бо да таго ж, пэўна, быў бы і непазбежна атакаваны жамярой.

Я ляжаў, і думкі мае вяла цяклі адна за адной. Зрэдку я дазваляў сабе такія вось некалькі хвілін “без сэнсу — сны, маркоты, мары”, як калісьці пісаў старажытны паэт — гэта, калі расслаблена аддаешся плыні часу, блукаючы дзесьці побач з безданню.

Адразу скажу, што я ніякі не містык, бачу свет у дастаткова матэрыялістычным уяўленні і лічу, як маністы, розум адзіным фізічным органам, хоць ведаю, што прыхільнікі дуалістычнай школы лічаць яго пазаматэрыяльным: урэшце, у святле апошніх, нават дазволеных распрацовак блытаніны толькі пабольшала.

Недаз-воленыя ж вельмі жорстка праследуюцца.

Дарэчы, пераслед днямі напаткаў і мяне. Некалькі год таму я здолеў уладкавацца на службу ачысткі камунікацый і жылых раёнаў у якасці дробнага чыноўніка. Засмечанасць да гэтага часу стала ўжо планетарнай праблемай. Больш за ўсіх цярпелі ад яе невялікія еўрапейскія рэгіёны, абітальнікі якіх не маглі абараніць сябе ад суседзяў. З нагоды маёй службы, а ў рэшце рэшт я быў звычайны смяцяр, да мяне ў рукі, хоць і вельмі рэдка, але траплялі (пэўна, па недаглядзе) некаторыя забароненыя кнігі, выдадзеныя яшчэ да Вялікіх Падзей. Кнігі абывацелі, як правіла, знішчалі, але часам выкідвалі ад граху падалей на звалкі ці проста ў сметніцы. Я не здаваў іх службе бяспекі ці напрамую свайму начальству, а за невялікі хабар, які прапаноўваў смеццязборшчыкам, часам нахабна, хоць і разыкоўна, прыкішэньваў, што пагражала мне тэрмінам у фільтрацыйна-папраўчым лагеры. Гэтыя некаторыя старажытныя экземпляры, а кнігамі зараз ніхто не карыстаецца, я старанна прыводзіў у парадак і хаваў у сваёй папярэдняй кватэры, якую здымаў раней у адным з бяднейшых кварталаў, змайстраваўшы ў ...

Быстрая навигация назад: Ctrl+←, вперед Ctrl+→