Не пытайце, не прасіцеСьветлых песень у мяне,Бо, як песьню засьпяваю,Жаль вам душу скалыхне. Я б сьмяяўся, жартаваў бы,Каб вас чуць разьвесяліць,Ды на жыцьце як паглядзіш,Сэрца болем зашчыміць. Нешчасьліва наша доля:Нам нічога не дала. Не шукайце кветак ў полі,Бо вясна к нам не прыйшла.
I. Думкі
*** Ўюцца думкі, томяць грудзі…
Думкі ўюцца, томяць грудзі — Волі хочыцца і ім, —Хочуць песьняй стаць лагоднай, Мілым дзіцяткам маім. Цяжка зь імі жыць замкнута, У начной хаваць цішы,Цесна думкам, цесна бедным, Хочуць выліцца з душы. Ўюцца думкі смутным роем, Хочуць выбіцца на сьвет. Дык ляціце, сэрца дзеці, На паперку кіньце сьлед!
Думкі
Ой вы, думкі, думкі,Сэрца майго раны!Ці вы мае дзеці,Ці вы кім насланы?Што ж вы завілісяВіхрам нада мноюI няма ніколіМне ад вас спакою?Рад бы я ня думацьI ня знацца з вамі,Ды без запытаньняПлывяце вы самі. Плача маё сэрца,Хоць бязь сьлёз, ды горка,Як пачнецца вашаСмутная гаворка.
I на маю душуЛеглі вы туманам,Мітусьлівым роем,Смутным караванам. Ой вы, мае думкі!Ці вы кім зражоны,Што так невясёлы,Што так засмучоны?Рад бы я ня думацьI ня знацца з вамі,Толькі ж проці воліПлывяце вы самі.
*** Рана засмуцілісь…
Рана вам журыцца,Думкі, сэрца дзеткіРана вы завялі,Веснавыя кветкі!Ці мароз зьнячэўкуВас прыбіў вясною,Як на сьцежку жыцьцяЗ простаю душоюСтаў я, поўны веры,Радасьці і сілы?Што ж на вас дыхнуліХоладам магілы?Што ж вы неспакойнаКружыцесь, як пчолы?Думкі, мае думкі!Што вы невясёлы?Ці краіны роднайБалаты гнілыяСмуткам вас акрылі,Думкі маладыя?Ці вас песьня-жальба,Думкі, ўзгадавала?Ці людское гораЎ лесе вас спаткала?Ці маё так жыцьцеСклалася няўдала?Ці мая дарогаЎ туманы папала?Рана спахмурнелі,Думкі маладыя,Рана вы завялі,Кветкі веснавыя!
Весна
Йдзе вясна ўжо, дзякуй Богу!Згінуў сьнег з сырой зямлі;Папсавала гразь дарогу,Перавалы загулі. Сонца грэе, прыпякае;Лёд на рэчцы затрашчаў. Цёплы вецер павявае,Хмар дажджлівых нам прыгнаў. Вось і бусел паказаўся,Гусі дзікія крычаць,Шпак на дубе расьсьпяваўся,Жураўлі ужо ляцяць. I зіма, як дым, прапала!Зелянее луг, ральля. Як ад болю, ачунялаНаша родная зямля.
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.