Читать онлайн «Споведзь»

Автор Лариса Гениюш

Annotation

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910–1983) — выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваёй зямлі.

Ларыса Геніюш

«Благаславенны родны дом…»

1.  Жлобаўцы

2.  Зэльва

3.  Прага

4.  Гэгэнна

5.  Лагер

6.  Абезь

notes

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31

32

33

34

35

36

37

38

39

40

41

42

43

44

45

46

47

48

49

50

51

52

53

54

55

56

57

58

59

60

61

62

63

64

65

66

67

68

69

70

71

72

73

74

75

76

77

78

79

80

81

82

83

84

85

86

87

88

89

90

91

92

93

94

95

96

97

98

99

100

101

102

103

104

105

106

107

108

109

110

111

112

113

114

115

116

117

118

119

120

121

122

123

124

125

126

127

128

Ларыса Геніюш

СПОВЕДЗЬ

«Благаславенны родны дом…»

Намарыўшыся археалагічнымі вандроўкамі па Панямонні, я любіў зазірнуць у Зэльву, у гасцінны дом на вуліцы Савецкай, дзе жыла Ларыса Антонаўна Геніюш.

Кветнік ледзь не на ўсё дварышча. Дашчаныя прыступкі ганка. Стук у знаёмае звонкае: «Заходзьце!» А потым за смачным пачастункам роспыты пра «беларускія справы ў Менску», пра Уладзіміра Караткевіча і пра ўсіх агульных знаёмых. I ўспаміны пра Жлобаўцы, Прагу, Інту…

Пры адной з такіх сустрэч я папрасіў Ларысу Антонаўну, каб запісала ўсё, што памятала, што перажыла. Яна ж, насцярожана азірнуўшыся па баках, намякнула, што тое-сёе робіцца.

Як аказалася, і без маіх напамінкаў, калі яшчэ жывы быў муж Іван Пятровіч, успаміны ўжо ў асноўным былі напісаны.

Летам 1982 года я зноў быў у Зэльве. I пры размове Ларыса Антонаўна раптам прыклала палец да вуснаў і паказала на столь — адтуль маглі падслухоўваць. Затым моўчкі вынесла з суседняга пакоя папку і сцішана сказала: «Рабіце з гэтым, што хочаце. Я вам давяраю, Міхаська». Я развязаў тасёмкі, разгарнуў папку, і страпянулася сэрца: «Благаславенны родны дом, гдзе бацькі і ўся дарагая сям'я. Благаславенны маленькі кусочак роднай, бацькавай зямлі на вялізнай планеце, які называўся Жлобаўцы…»

I чаму менавіта тым летам яна перадала мне рукапіс з успамінамі? Можа, прадчувала блізкую смерць? Ёй пачала ўжо з'яўляцца чорная жанчына — вястунка бяды ў бацькоўскім родзе Міклашэвічаў…

Гэта быў час ціхай рэабілітацыі Сталіна. Таму не шкодзіла асцерагацца, і я, каб не трапляць пад пільныя вокны камяніцы насупраць, агародамі пакінуў дом Геніюшаў…

Сучасная беларуская літаратура небагатая асабліва ні мемуарыстыкай, ні эпісталярным жанрам. Бо калі што і напісана, то з абачлівасцю на цэнзара, следчага або стукача. Успаміны выдатнай нашай паэткі Ларысы Геніюш — мужнае выключэнне. У іх споведзь душы перад Богам, сучаснікамі і нашчадкамі, слова пра час і пра сябе, пра блізкіх людзей, сяброў і ворагаў. У іх шлях самаадданага служэння Беларусі паэтычным словам, дзеяннем, непахіснасцю грамадзянскай пазіцыі і шлях па ўсіх пакутах сталінскай «Гэгэнны» — праз засценкі МДБ Менска, этапы, перасылкі, лагеры смерці на далекай Поўначы. Перад чытачом праступае бясконцае мноства абліччаў — любячых бацькоў і мужа, сялянак з Панямоння, пачынальнікаў беларускага адраджэння ў пражскай эміграцыі, людзей розных сацыяльных пластоў і нацыянальнасцей, патрыётаў і здраднікаў, гестапаўцаў і лагерных надзорак, герояў, што паміралі з несмяротным купалаўскім на вуснах: «Жыве Беларусь!» Суровай меркай цаніла Паэтка падзеі і людзей, і ў першую чаргу сваіх супляменнікаў. Але на гэта яна мела поўнае права, выпакутаваўшы яго бязвіннай гібеллю найбліжэйшых людзей, нялюдскім уласным прысудам на чвэрць стагоддзя нематы і практычнага неіснавання, гадамі цкавання ўладарнымі пігмеямі ўжо ў пасля сталінскія часы…