Читать онлайн «Пiнская шляхта. П'есы»

Автор Викентий Дунин-Мартинкевич

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Пінская шляхта

Асобы

Кручкоў – станавы прыстаў.

Пісулькін – яго пісарчук.

Ціхон Пратасавіцкі.

Куліна – яго жонка.

Марыся – іх дачка.

Іван Цюхай-Ліпскі.

Грышка – яго сын.

Цімох Альпенскі.

Базыль Статкевіч.

Харытон Куторга.

Дзесяць іншых асоб.

Дзесяцкі.

Дзея адбываецца ў ваколіцы О... . паміж балотаў, у глушы Пінскага павета. Сцэна паказвае шляхецкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі з боку сцэны − хата заможнага гаспадара; пры ёй − лаўка.

З’ява I

Марыся(седзячы на лаўцы, прадзе і прыпявае)

Цяжка жыці мне, дзяўчаці,3 міленькім ў разлуцы, −Лае бацька, лае маці,Што сэрцайка ў скуцы. Годзе сядзець над прасніцай, −Я хачу быць маладзіцай!Маці кажа: век малоды,Ой, ты яшчэ мала!А сама ўжо ў гэты годыБацьку пакахала. Годзе сядзець над прасніцай, −Я хачу быць маладзіцай!

З’ява II

Грышка і Марыся

Грышка. Дык я ж і прасіць не буду, сам цябе пацалую. (Цалуе яе.

)

Марыся. Ах, Грышка, нядобры! Як ты спалохаў мяне, гневаюся не жартам!. .

Грышка. Гневаешся? Няпраўда! А чаму ж ты на мяне так міленька пазіраеш?

Марыся. Так, са злосці!. . Нягодны, дзе ты забаўляўся? Гэта ж зараз прыйдуць бацькі, а мы так многа маем з табою перагаварыць.

Грышка. Выбачай, мілая Марыся, − чуць золак, я з’ездзіў ужо да места, кінуўся ў ногі асэсару і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку.

Марыся. Трэба было завезці які гасцінчык.

Грышка. Дык я ж завёз яму двух зайцоў, тры пары цецерукоў ды кадобчык мёду. Ён усе прыняў ласкава і сказаў, што сёння ж прыедзе на разборку справы майго бацькі з тваім. Ой, наварылі бацькі сабе кашы, будзе што есці! Ён вельмі сярдзіты, − бо адзін вус калом угору стаў. Будзе вазня!

Марыся. Дай Бог, каб гэта каша нам зубоў не папрышчыла!

Грышка. Ён дакляраваў зрабіць нам вяселле. На Богу ды на ім − уся наша надзея.