Уладзімір Някляеў
Выбранае
Выбранае: Для ст. шк. узросту / Прадм. Л. М. Турбіной; Уклад. Л. М. Галубовіч. — Мн. : Выш. шк. , 1998. — 496 с: іл. — (Школьная бібліятэка).
Друкуецца па выданнях:
Някляеў У. Адкрыццё. Мн. , Мастацкая літаратура, 1976.
Някляеў У. Вынаходцы вятроў Мн. , Мастацкая літаратура, 1979.
Някляеў У. Знак аховы Мн. , Мастацкая літаратура,. 1983.
Някляеў У. Наскрозь. Мн Мастацкая літаратура, 1985.
Някляеў У. Галубіная пошта. Мн. , Мастацкая літаратура, 1987.
Някляеў У. Вежа. Полымя, № 6, 1988.
Някляеў У. Прошча. Мн. , Мастацкая літаратура, 1996
Для старэйшага школьнага ўзросту
Прадмова Л. М. Турбіной
Укладальнік Л. М. Галубовіч
© OCR: Камунікат. org, 2011 год
© Інтэрнэт-версія: Камунікат. org, 2011 год
СЯРОД ВЫНАХОДЦАЎ ВЯТРОЎ
На поўны голас імя Уладзіміра Някляева загучала ў беларускай паэзіі пад сярэдзіну 70-х гадоў. На той час у самым росквіце творчых сіл было пакаленне "шасцідзесятнікаў", якія даволі хутка прызналі ў маладым паэце свайго паплечніка. Рыгор Барадулін у прадмове да кнігі "Сад на перекрестке" (М. , "Молодая гвардия", 1979) - першага зборніка вершаў Уладзіміра Някляева, выдадзенага ў перакладзе на рускую мову, - пісаў:
"У манеры пісьма Уладзіміра Някляева цікава і нечакана спалучаюцца маскоўская школа паэтычнага рамяства з традыцыяй Купалы і Багдановіча, карані якой - глыбока ў свеце славянскага паганства. З першых выступленняў у друку ў ім яскрава выявіўся прыроджаны майстар верша, тонкі і дакладны. Калі б мне давялося складаць анкету з пытанняў і адказаў, дык анкета Уладзіміра Някляева выглядала б у мяне прыкладна так: "Веданне жыцця - глыбіннае. Тэхніка верша - дасканалая. Гарантыя поспеху - поўная".
Творчасць Уладзіміра Някляева, як і кожнага значнага паэта, не скіравана ў нейкае адно рэчышча, яна сферная, шматпланавая. Калі тут і можна вызначыць дамінанту, дык, бадай, не ў тэматыцы альбо жанравасці, а ў
Першая кніга Уладзіміра Някляева "Адкрыццё" (1976) была сус-трэта і чытачамі, і крытыкай больш чым прыхільна. У ёй не адчува-лася вучнёўства, мастацкімі вартасцямі яна адпавядала лепшаму з таго, што з'яўлялася на той час новага ў паэзіі. У маладзёжных аўдыторыях з аўтарам наладжваліся шматлікія сустрэчы, вяліся тэмпераментныя дыспуты і спрэчкі. Па газетных водгуках на гэтыя сустрэчы можна меркаваць, што поспех кнігі "Адкрыццё", як і на-ступнага зборніка "Вынаходцы вятроў" (1979), шмат у чым быў абумоўлены тымі ж прычынамі, праз якія фенаменальную папулярнасць мела "стадыённая" паэзія шасцідзесятнікаў, калі паэтычная трыбуна была па сутнасці трыбунай палітычнай. Пры татальнай цэнзуры іншым разам дастаткова было адной вольнай метафары, крамольнага падтэксту, каб аўдыторыя прыйшла ў захапленне. Невыпадкова пазней Уладзімір Някляеў скажа: "Гісторыі кола заўсёды круціла крамола".