116181530

Читать онлайн «Белы конь»

Автор Міхал Андрасюк

<p>Міхась Андрасюк</p> <p>БЕЛЫ КОНЬ </p>

Падрыхтаванае на падставе: Андрасюк Міхась, Белы конь. Аповесць, — Беласток: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, 2006.

Карэктар: Іванюк Вера

Тэхнічны рэдактар: Бельскі Павел

На вокладцы жывапіс: Бушчыка Міколы

Рэдактар: Чыквін Ян

Copyright © 2014 by Kamunikat.org 

<p>Граніца</p>

За граніцай лес, а за лесам — рускія. Лес шыбуе да воблакаў стройнымі бярозамі, цягнецца вальшынай, шуміць соснамі. Абымшэлыя пні знікаюць у зялёнай чупрыне малін і крапівы. І ў гэтых расчохраных малінах, і ў пякучай крапіве напэўна сядзяць рускія ды, выструніўшы вушы, перасейваюць шум дрэў, разгортваюць смольныя занавескі сасновых араматаў, вылузваюць з ветру чалавечыя словы, а, можа, нават і думкі. Навошта — ніхто не ведае, але дакладна так ёсць. Бо чаму, падступаючы да лясной сцяны, старыя міжвольна сцішваюць голас, саслізгваюцца ў шэпт, а іх старыя жанкі засланяюць вусны далонямі і шныраць нямымі позіркамі ў густым кустоў’і?

Часам у святочным застоллі, калі сівая самагонка вострыць словы дакладна так, як рамень вострыць брытву, а асёлка касу, развязваюцца іх языкі. І тады кажуць, што раней, пры іх маладой памяці, усё было іначай — дарогі не ўпіраліся ў калючы дрот, а вольнымі стужкамі праз Высокае, Валкастравец, Амелянец пралягалі за гарызонт, на край свету, а можа далей, і ніхто не бачыў тут ні граніцы, ні рускіх.

Дзеці, а іх няшмат тут, слухаючы размовы падпітых мужчын, заходзяцца ад смеху, трымаючыся за жываты, прысядаюць на кукішках. Самыя кемлівыя, каму прарочыцца будучыня ў афіцэрах, а нават і варшаўскіх міністрах, ляцяць кулём дадому. Вяртаюцца адтуль з тоўстымі кніжкамі або вялікімі мапамі і, разглядаючы запісаны на паперы парадак свету, тыркаюць іх пад нос старым, здзіўляюцца шчырым дзіцячым здзіўленнем: “Дзядзькі добрыя! Вы што, абалдзелі ці што? Такія краіны, вялікія і магутныя, не бадзяюцца от так сабе, ад няма чаго рабіць, з аднаго кутка свету ў другі. Рускія былі і ёсць усюды, як Бог”.

Сёння ніхто ўжо не ведае, чаму найвялікшая ў свеце імперыя дайшла да маленькай вёсачкі, якую называюць Вялікая Апака і, лізнуўшы задыханым языком стадолу Андрэя Саўчука, не схрумкала яе, не каўкнула, а спынілася, тут якраз размяжоўваючы свет на польскі і рускі?

Калі б запытаць прафесараўгісторыкаў, вядома, скажуць пра Ялту і Патсдам, пра стомленыя, нявыспаныя вочы генералаў і прэзідэнтаў, пра доўгія разважанні — над мапай свету і паасобным чалавечым лёсам.

Все готово!

Мы собрали для вас персональную книжную подборку на основе ваших предпочтений.

1 из 10 оценок
Оцените как минимум 10 книг, чтобы рекомендации были
более точными
1 из 10 оценок