Творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Алеся Жука даўно вядома шырокаму колу чытачоў. На яго рахунку некалькі дзясяткаў кніг. Творы пісьменніка вывучаюцца ў школе, чытаюцца і перачытваюцца ўсё новымі і новымі пакаленнямі чытачоў. У кнігу Алеся Жука “Свята дажджу”, якая папоўніла серыю “Беларуская проза ХХІ стагоддзя” ўвайшла кніга аповесцяў “Праклятая любоў”, што складаецца з аповесцяў “Халодная птушка”, “Чыгун”, “Паляванне на Апошняга Жураўля”, “Пр...
Творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Алеся Жука даўно вядома шырокаму колу чытачоў. На яго рахунку некалькі дзясяткаў кніг. Творы пісьменніка вывучаюцца ў школе, чытаюцца і перачытваюцца ўсё новымі і новымі пакаленнямі чытачоў. У кнігу Алеся Жука “Свята дажджу”, якая папоўніла серыю “Беларуская проза ХХІ стагоддзя” ўвайшла кніга аповесцяў “Праклятая любоў”, што складаецца з аповесцяў “Халодная птушка”, “Чыгун”, “Паляванне на Апошняга Жураўля”, “Праклятая любоў” і “…І забывай мяне”. Чытачы з шматгадовым чытацкім стажам могуць сказаць, што гэтыя творы ён даўно чытаў. Так! Гэтыя аповесці друкаваліся, але ў гэтым выданні яны змешчаны ў тым варыянце, як яны былі напісаны. Пісьменнік вярнуў у творы раздзелы, якія былі выкінуты цэнзурай і выкінуў раздзелы, якія былі спецыяльна напісаны, каб аповесці прайшлі цэнзуру. Словам, кніга аповесцяў “Праклятая любоў” у гэтым выданні друкуецца ў аўтарскай рэдакцыі. У кнізе акрамя кнігі аповесцяў змешчаны апавяданні, якія яшчэ не выходзілі ў кніжным фармаце і былі напісаны ўжо ў ХХІ стагоддзі. Книга «Свята дажджу» автора Алесь Жук оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.80 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий