Annotation
Вольга Іпатава вядома беларускаму чытачу перадусім як празаік, аўтарка гістарычных аповесцяў і раманаў. «Задарожжа» - зборнік вершаў, дарэчы, не першы на творчым шляху пісьменніцы. Як паэтка Вольга Іпатава дэбютавала ў 1969 годзе зборнікам «Раніца». У «Задарожжы» сабраныя вершы апошніх гадоў. Лірычныя, гістарычныя, грамадска-публіцыстычныя вершы. У зборніку знойдзем вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні, вершы-заклікі, вершы-рэтраспекцыі. Асобна выдзелены цыкл «Эмігранты». Тут сабраны вершы, прысвечаныя Янку Запрудніку, Барысу Кіту, Лявону Мурогу, Васілю Мельяновічу, Вітаўту Кіпелю, а таксама іншым прадстаўнікам беларускай эміграцыі. (Н. Г. )
РАСКІДАНЫ ЧАС
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
КУПАЛА Ў ГАТЭЛІ „МАСКВА"
КУРАПАТЫ
ГІСТОРЫК СВЯТЛА
* * *
НАША ДРАМА
ПЕРАМЕНЫ
ВОГНІШЧА
КАЛЕГУ - ІНТЭЛІГЕНТУ
ТРОЙЦА
НА ВОЗЕРЫ ДОЎГІМ
ХАТА
ВЕРБНІЦА
ЧАРНОБЫЛЬ
ВАЎКАЛАК
ЗАДАРОЖЖА
НЯМЕЦКАЯ МОВА
МЕЛОДЫЯ ТРАЎ
ПЯЦІДЗЕСЯЦІГОДДЗЕ
МАГДАЛІНА
КАХАННЕ
ЯНО ПАСЛЯ СМЯЯЛАСЯ З МЯНЕ...
* * *
КРАСАВІК
ЗАВІРУХА
АЗЁРНЫХ КАЧАК ЧАРАДА...
ДЗЯДЫ
РАЗВІТАЛЬНАЕ
* * *
СУСТРЭЧА
* * *
* * *
З НАПЯТАЙ БОСКАЙ ЦЕЦІВЬІ...
САКАВІЦКІЯ РЭЗКІЯ ЦЕНІ
КАЛОДЗЕЖ
* * *
У ЛЕСЕ
* * *
ХУТАР
* * *
СМЕРЦЬ
ЦЫКЛ «ЭМІГРАНТЫ» 1993-1997
МІР
Тры вершы Барысу Кіту
1. ВЯРТАННЕ
2. НА ЗЯМЛІ ТЭЎТОНАЎ
3. НАСТАЎНІК
Удзельнікам Першага сусветнага з'езду беларусаў
Лявону Мурогу
Васілю Мельяновічу
ХУСЦІНКА
НА БЕЛАРУСКІХ МОГІЛКАХ У АМЕРЫЦЫ
ПРАЛЛЯ
Марысі Юрцэвіч-Навумчык у Саўт-Рывэры
ПРЫСВЯЧЭННІ
ТАЛЕНТ
Васілю Быкаву
З НАГОДЫ ЮБІЛЕЮ МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
СЫНУ
ВІНДСЕРФІНГ
СЯБРОЎКА
Леаніду Шчамялёву
Рымашэўскаму Сяргею
Да карціны Фёдара Ястраба
ХРОНАПУНКТУРА4
Памяці Паўла Мамедава-Мілашэўскага
АДЗІНОКІ РЫЦАР
Ганне Ярахновіч5
ЭДУАРД АКУЛЮ НА ПОЛІ ЛЯ МАЛОГА ОЛЬЖАВА, ШТО Ў ЛІДСКІМ РАЁНЕ
Да 70-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
ПАЭТ
* * *
Станіславу Шушкевічу
АДТУЛЬ, З ВЕЧНАСЦІ...
ПЕРШАЯ ЭМІГРАЦЫЯ
БАЛАДА ПРА ДУБРОЎКУ
ПТУШКА СВАБОДЫ
* * *
ДАРОГА НА ГАРОДНЮ
КАЛЫСКА ГЕНІЯЎ
НАВАГРАДАК
ВІЦЕБСК
СЯДЗІБА ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА Ў КУШЛЯНАХ
ЁН
* * *
ЗАМАК У МІРЫ
Тлумачальнік
Лірыка, вершаваныя эцюды, прысвячэнні
РАСКІДАНЫ ЧАС
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
I кабета крамяная, што сваю тачку
З гноем - вывальвае на палеткі,
I на магілах забытых Плачка,
I выхавацель з чародкай дзетак,
I трактарыст, што пажадліва - п'яна
Даярку заманьвае на любошчы,
I ўнук, што бярозавым веццем старанна
Дзедавы косці ў лазні хвошча,
I фрэзероўшчык, што адмыслова
Кіне салёна суседу пацешку -
Гэта - народ.
Народ мой, і ластаўка -мова
Жыве ў яго сэрцы, нібы ў падстрэшку.
I гэты падстрэшак з самою страхою
Дзяруцца сарваць з беларускае хаты
Часінай і горкаю, і ліхою
Нешаноўныя збродні і саноўныя каты.
Ды пакуль на зямлі між Рубонам і Бугам
Кліча Янка Алёну ў спелае жыта,
I здзічэлы быльнёг заварочваюць плугам-
Як жыла беларуская мова, так - жыцьме!
КУПАЛА Ў ГАТЭЛІ „МАСКВА"
Ён падаў у жахлівы той пралёт,
Як падае падбіты самалёт,
Як сейбіт ва ўзараную раллю,
Ці метэор агністы ў зямлю.
Зрабіў не ўсё, што моц яго магла...