Уведомлений еще не было
8.2
Автор - Анатоль Сыс
Подписчики

Анатоль Сыс

1959 г. – 2005 г.
Анатоль Ціханавіч Сыс
Кураторы

Краткая биография автора

Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Быў найменшым з чатырох дзяцей у сям’і Марыі й Ціхана Сысоў. Падчас навучаньня ў школе Анатоль Сыс захапляўся літаратурай і гісторыяй, асабліва цікавіўся раскопкамі старажытнага гарадзішча ў Гарошкаве. У 1977 годзе ён паступіў на гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны, які скончыў у 1982 годзе. Пасьля двухгадовай службы ў войску сувязістам у Польшчы ...

Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Быў найменшым з чатырох дзяцей у сям’і Марыі й Ціхана Сысоў. Падчас навучаньня ў школе Анатоль Сыс захапляўся літаратурай і гісторыяй, асабліва цікавіўся раскопкамі старажытнага гарадзішча ў Гарошкаве. У 1977 годзе ён паступіў на гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны, які скончыў у 1982 годзе. Пасьля двухгадовай службы ў войску сувязістам у Польшчы працаваў у Веткаўскай раённай газэце «Перамога Кастрычніка». У 1985 годзе Сыс пераехаў у Менск, дзе працаваў старэйшым спэцыялістам на Беларускім тэлебачаньні. Пасьля выхаду другой кнігі ў 1989 годзе — «Пан лес» — Сыс з-за хваробы на страўнік звольніўся з працы й жыў на пэнсію. Памёр 4 траўня 2005 году ў сваёй менскай кватэры ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Гарошкаве. Сям’і ў паэта не было. Творчасць Свой першы верш па-беларуску Анатоль Сыс напісаў падчас навучаньня ў Броненскай сярэдняй школе з расейскай мовай навучаньня. Туды ён паступіў у 1970 годзе, пасьля таго, як Гарошкаўская пачатковая школа зь беларускай мовай навучаньня, куды Анатоль пайшоў у 1 клясу ў 1967 годзе, была зачыненая. У 1974 годзе дэбютныя творы Сыса былі надрукаваныя ў рэчыцкай раённай газэце «Дняпровец». У 1986 падборка вершаў Анатоля Сыса была надрукаваная ў часопісе «Маладосьць». У 1987 годзе Сыс быў сярод заснавальнікаў суполкі маладых пісьменьнікаў «Тутэйшыя». Пэрыяд найбольш плённай творчасьці прыпаў на канец 1980-х — пачатак 1990-х гадоў. Амаль увесь наклад першага зборніка «Агмень» быў раскуплены за некалькі тыдняў,[4] а зборнік «Пан Лес» стаў самым вядомым зборнікам паэта. Ад сярэдзіны 1990-х гадоў і да сваёй сьмерці новыя творы Анатоль Сыс амаль не пісаў.[3] Улюбёнымі вобразамі Анатоля Сыса былі сэрца, і агонь, агмень. Паводле словаў Сыса, назва «Агмень» была мэтафарай Радзімы, часьцінкай радзімы, якую паэт насіў пры сабе падчас службы ў войску. Гэтае слова Сыс знайшоў толькі ў «Расейска-Крыўскім (Беларускім) слоўніку» Вацлава Ластоўскага, і, мяркуючы, што адзін з абавязкаў пісьменьніка — вяртаньне сябе празь вяртаньне страчанага народам, вырашыў назваць першы зборнік менавіта такім чынам. Амаль увесь ён быў напісаны ў войску ў 1982—1984 гадох. Назва другога зборніка — «Пан Лес» — таксама была мэтафарай Радзімы, але больш глыбокай і духоўнай, чым «Агмень».[4] Напачатку 1990-х гадоў Кася Камоцкая запісала некалькі песень на вершы Анатоля Сыса, сярод якіх «Мая белая лебедзь», «Ластаўка», «Залатыя краты». Апошняя песьня стала гітом і цяпер уваходзіць у клясыку беларускай рок-музыкі.[3] Постаць Сыса лічыцца супярэчлівай: яго пры жыцьці называлі геніем, але прага паэта да спантанных публічных пэрформансаў і любоў да шумных вечарын, дзе алькаголь ліецца ракою, многіх абурала.[3] У 2007 годзе, ужо пасьля сьмерці паэта, выйшаў найбольш поўны збор твораў Анатоля Сыса «Лён», куды апроч вершаў з зборнікаў «Агмень», «Пан Лес» і «Сыс» увайшлі невядомыя творы, а таксама артыкулы і інтэрвію, якія істотна дапаўняюць уяўленьне пра паэта.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Анатоль Сыс в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Анатоль Сыс в жанрах .

Творчество Анатоль Сыс

На нашем сайте представлены 6 книг автора Анатоль Сыс. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.0
0
0
Alaiza
Alaiza

Анатацы? няма. Зборн?к выбраных вершаў. Укладальн?к Алесь Бяляцк?. Мастак Алена Лойка. Фотамастак Анатоль Кляшчук. Мастацк? рэдактар Андрэй Валатов?ч.

8.2
0
0
Лён
Лён

Кніга "Лён" — найбольш поўнае выданне літаратурнай спадчыны выдатнага беларускага паэта Анатоля Сыса. Яго паэзія не пакідае чытача абыякавым, яна нясе ў сабе і эстэтычнае пачуццё, і неўтаймоўны тэмперамент, і нічым не абмежаваную спавядальнасць. У аднатомавік апрача хрэстаматыйных вершаў увайшлі і невядомыя творы, а таксама артыкулы і інтэрв'ю, якія істотна дапаўняюць воблік паэта.

8.0
0
0
Берагі майго юнацтва
Берагі майго юнацтва

?Бераг? майго юнацтва? - цудам ацалелы паэтычны зборн?к Анатоля Сыса, у як? ўвайшл? вершы пазнейшых часоў?

Поэзия
0.0
0
0
Ягамосць
Ягамосць

Зборнік “Ягамосць” поўнасцю прысвечаны паэту Анатолю Сысу. Тут знойдзем і творы-прысвячэнні, якія былі напісаныя яшчэ пры жыцці Анатоля, але большасць была створана пасля яго смерці. Выхад зборніка быў прымеркаваны да пяцідзесяцігадовага юбілея паэта. Назва зборніка невыпадковая. “Ягамосьць” – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс... У гэтай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена ...

Похожие авторы