Уведомлений еще не было
8.2
Автор - Лариса Гениюш
Подписчики

Лариса Гениюш

1910 г. – 1983 г.
Ларыса Антонаўна Генiюш
Кураторы

Краткая биография автора

Беларуская паэтка, пісьменьніца, дзяячка нацыянальнага рухуДзяцінства і юнацтваНарадзілася 9 жніўня 1910 году ў маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласьці Гарадзенскага павету (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласьці) у шматдзетнай сям’і заможнага селяніна-земляўласьніка. Вучылася ў польскай школе, у 1928 годзе скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію. У гэты час знаёміцца з сусьветнай літаратурай — польскай, скандынаўскай, ангельскай клясыкай. Пачынае пісаць вершы.Жыцьцё ў Празе3 лютага 1935 году ...

Беларуская паэтка, пісьменьніца, дзяячка нацыянальнага рухуДзяцінства і юнацтваНарадзілася 9 жніўня 1910 году ў маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласьці Гарадзенскага павету (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласьці) у шматдзетнай сям’і заможнага селяніна-земляўласьніка. Вучылася ў польскай школе, у 1928 годзе скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію. У гэты час знаёміцца з сусьветнай літаратурай — польскай, скандынаўскай, ангельскай клясыкай. Пачынае пісаць вершы.Жыцьцё ў Празе3 лютага 1935 году пабралася шлюбам са студэнтам-мэдыкам Янкам Геніюшам, які навучаўся ў Карлавым унівэрсытэце (Прага). У 1937 годзе, пасьля нараджэньня сына Юркі, выяжджае да мужа ў Прагу. Там суседкаю Геніюшаў была Аляксандра Косач-Шыманоўская, сястра Лесі Ўкраінкі — аўтаркі, чыя творчасьць зрабіла на Ларысу вялікі ўплыў. Першыя свае вершы паэтка апублікавала ў бэрлінскай газэце беларускіх эмігрантаў «Раніца» ў 1939 годзе. А ў 1942 годзе пабачыў сьвет першы зборнік яе паэзіі «Ад родных ніў», напоўнены настальгіяй і роздумамі пра лёс пакінутай ёю Радзімы. Калі Чырвоная Армія ў 1939 годзе ўвайшла ў Заходнюю Беларусь, бацьку Ларысы Антона Міклашэвіча расстралялі, а маці й дзьвюх сясьцёр выслалі ў Казахстан. У сакавіку 1943 году, паводле тастаманту прэзыдэнта БНР Васіля Захаркі, Ларыса Геніюш прызначаецца Генэральным сакратаром Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі на эміграцыі. Захоўвае і парадкуе архіў БНР, апякуецца беларускімі эмігрантамі, палітычнымі ўцекачамі і ваеннапалоннымі. Найбольш каштоўную частку архіву яна пераправіла ў недасягальнае для ворганаў НКУС і МДБ месца. Пазьней савецкія карныя ворганы будуць катаваць паэтку, каб атрымаць зьвесткі пра гэты архіў.Арышт і асуджэньнеПасьля вызваленьня Чэхіі ад фашыстаў Ларыса з мужам і сынам жыве пад Прагай, у мястэчку Вімпэрк. 5 сакавіка 1948 году ворганы МДБ арыштоўваюць Ларысу й Янку. Абое знаходзяцца ў турмах Чэхаславаччыны, Львова, з кастрычніка 1948 году ў турме Менску. Тут Ларысу Геніюш дапытвае сам міністар дзяржбясьпекі БССР Лаўрэнці Цанава. Паэтка мужна вытрымала катаваньні. 7 лютага 1949 году Ларысу і Янку Геніюшаў асуджаюць на 25 гадоў кожнага. Пакараньне паэтка адбывае ў лягерох Комі АССР. Яна паказвае прыклад фэнамэнальнай духоўнай трываласьці, яднае вакол сябе ня толькі беларусаў, але і вязьняў іншых нацыянальнасьцяў, піша вершы. Сярод вязьняў Ларысу Геніюш клікалі «Маці», яе вершы называлі «глюкозай», завучвалі іх напамяць, як малітвы. За кратамі Геніюшы правялі 8 гадоў, выйшлі на волю ў 1956 годзе. Трагічны лёс напаткаў і іншых Міклашэвічаў: у Казахстане памерлі маці (1945) і дзьве сястры; брат Аркадзь — салдат арміі Андэрса — загінуў 27 ліпеня 1944 году ў бітве пад Монтэ-Касына ў Італіі; другі брат, Расьціслаў, загінуў 26 (28?) красавіка 1945 году пад Бэрлінам у арміі Касьцюшкі.Гады ў ЗэльвеПасьля вызваленьня Ларыса пасялілася на мужавай радзіме ў Зэльве. Усё астатняе жыцьцё Геніюшы пражылі з адзнакай у пашпарце «без грамадзянства». 27 гадоў зэльвенскага жыцьця паэткі прайшлі пад наглядам КДБ. Янку Геніюшу дазволілі падпрацоўваць у раённай паліклініцы, а паэтцы — і то ненадоўга — «зарабляць швабрай і венікам». У 1979 годзе памёр Янка, Ларысе прызначылі мізэрную пэнсію. Улады пазбавілі паэтку спакойнай старасьці, не дазваляючы паехаць да сына, які рос у Беластоку сіратою пры жывых бацьках. Амаль дзесяць гадоў творчасьць паэткі была пад забаронай. Упершыню яе пасьлялягерныя вершы трапілі на старонкі беларускіх часопісаў у 1963 годзе. Толькі ў 1967 годзе, дзякуючы тагачаснаму Старшыні Вярхоўнага Савету БССР Максіму Танку, быў выдадзены першы ў Беларусі зборнік твораў Ларысы Геніюш «Невадам зь Нёмана» (адрэдагаваў на грамадзкіх асновах Уладзімер Караткевіч, аўтар прадмовы — Юльян Пшыркоў). У яго ўвайшла бальшыня вершаў са зборніка «Ад родных ніў» з шэрагам цэнзурных купюраў, а таксама вершы зэльвенскага пэрыяду. У першым пасьмяротным зборніку «Белы сон» (укладальнік і аўтар прадмовы — Барыс Сачанка) даслоўна паўтораныя ўсе чатыры кнігі, што выйшлі за савецкім часам, а да іх дададзены разьдзелы: «Вершы розных гадоў» (тут амаль усё, што было ў «Ад родных ніў» і ня трапіла ў «Невадам зь Нёмана», без купюраў); «З пасьмяротных публікацый» (пераважна лягерныя вершы, без купюраў) і «З рукапіснай спадчыны» (вершы зэльвенскага пэрыяду, без купюраў). Аўтарскія варыянты цэнзураваных вершаў узноўлены ў рэпрынтным выданьні «Ад родных ніў», у зборніках «Выбраныя вершы» і «Выбраныя творы». Багата вершаў і лістоў дагэтуль не друкавалася.Апошнія гады і сьмерцьПамерла Ларыса Геніюш у 1983 годзе. Пасьля адпяваньня ў царкве паэтку праводзілі ў апошні шлях тысячы зэльвенцаў. Пахавалі яе поруч з мужам, на ўзвышшы. У 1999 годзе Беларускі Хэльсынскі камітэт зьвярнуўся ў Пракуратуру Беларусі з хадайніцтвам аб адмене несправядлівага прысуду ў адносінах да Ларысы й Янкі Геніюшаў. Пракуратура пераадрасавала зварот у Вярхоўны суд, адкуль прыйшла адмова, быццам бы паэтка «абгрунтавана не падлягае рэабілітацыі». Але прычыны адмовы засталіся невядомыя, бо, паводле ліста зь Вярхоўнага суду, «яны могуць быць паведамленыя толькі самой рэпрэсаванай». 18 студзеня 2006 году адбылася прэзэнтацыя музычнай складанкі на вершы Ларысы Геніюш — «Жыць для Беларусі». На дыску — песьні розных групаў і выканаўцаў; можна пачуць на ім і голас самой паэткі. Складанка прысьвечаная 95-м угодкам з дня нараджэньня Ларысы Геніюш.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Ларисы Гениюш в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Ларисы Гениюш в жанрах .

Творчество Ларисы Гениюш

На нашем сайте представлены 10 книг автора Ларисы Гениюш. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.0
0
0
Збор твораў у 2 тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у 2 тамах. Том 2. Проза

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто рана...

9.0
0
0
Галасы
Галасы

23 ўн?кальныя трэк?, зап?саныя Сяргеем Пан?зьн?кам у 1968 годзе + зап?с 2009 году: Рыгор Барадул?н чытае тыя самыя вершы праз 41 год. Бонус: аўдыёэсэ Сяргея Пан?зьн?ка "Як зап?свал?ся гэтыя галасы".

8.0
0
0
Лісты з Зэльвы
Лісты з Зэльвы

Лісты Ларысы Геніюш... У іх знайшлі сваё адлюстраваньне самыя розныя падзеі – паўсядзённыя і эпахальныя. У іх споведзь паэткі, яе боль, яе гнеў, яе перажываньні, яе вялікая любоў да Беларусі. У іх своеасаблівы летапіс грамазска-культурнага жыцьця Гарадзеншчыны другой паловы XX стагодзьдзя, бескампрамісная ацэнка палітычных падзеяў, літаратурных твораў, людзкіх учынкаў. У зборнік увайшлі 420 лістоў...

8.0
0
0
Ластаўка
Ластаўка

Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш /1910—1983/ складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца". Сюды увайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі.

8.0
0
0
Птушкі бяз гнёздаў
Птушкі бяз гнёздаў

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бі...

8.0
0
0
Невадам з Нёмана
Невадам з Нёмана

?Невадам з Нёмана? - першы паэтычны зборн?к таленав?тай беларускай паэтэсы Ларысы Ген?юш, як? выйшаў у Савецк?м Саюзе. Галоўнае ў ?м - матывы любов? да роднай Беларускай зямл?, да яе мужнага народа, да м?лай - шчодрай прыроды яе.

Мемуары и биографии
8.4
0
0
Споведзь
Споведзь

Успаміны выдатнай паэткі Ларысы Геніюш займаюць у беларускай лiтаратуры выключнае месца. У іх - споведзь душы перад Богам, сучаснікамі і нашчадкамі, слова пра час і пра сябе, пра блізкіх людзей, сяброў і ворагаў. У іх - самаадданае служэнне Беларусі паэтычным словам, дзеяннем, непахіснасцю грамадзянскай пазіцыі і блуканнi па ўсіх пакутах сталінскай iмперы i- праз засценкі, этапы, перасылкі, лагеры...

Похожие авторы