Алесь Бадак — беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень.Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У школе цікавіўся творчасцю Ясеніна, потым Андрэя Вазнясенскага, Якуба Коласа. У 1983 годзе пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1984—1986). Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ва ўніверсітэце, які скончыў у 19...
Алесь Бадак — беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень.Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У школе цікавіўся творчасцю Ясеніна, потым Андрэя Вазнясенскага, Якуба Коласа. У 1983 годзе пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1984—1986). Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 годзе. У тым жа годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.Працаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1990—1991), рэдактарам аддзелу, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991—2001), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001—2002), загадчыкам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002—2009). У 2009—2014 гадах галоўны рэдактар часопіса «Нёман». У 2014—2015 гадах галоўны рэдактар часопіса «Полымя».Адначасова ў 2009—2012 гадах 1-ы намеснік дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». У 2012—2015 гадах намеснік дырэктара РВУ Выдавецкі дом «Звязда».З 2015 года дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».Творчасць Пачынаў, як паэт. З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 годзе[2] (газета «Піянер Беларусі»). Пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі веснік»). На пачатку 1990-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы А. Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. Алесь Бадак з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песні[2].У 2003 годзе быў у ліку першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»[3]. Пазней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. Выступае актыўным прапагандыстам дзіцячай літаратуры, з’яўляецца адным з арганізатараў клуба дзіцячых пісьменнікаў, піша багата вершаў, аповесцей, казак, пазнавальнай літаратуры[4].У апошнія гады часцей выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Алесь Бадак в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Алесь Бадак в жанрах .
На нашем сайте представлены 7 книг автора Алесь Бадак. Самая популярная по мнению наших читателей "".
Уцякала мышка Ад коціка, Пагубляла мышка Боцікі. Ой, памерзлі ў бедненькай Ножкі, Хворая ляжыць яна Ў ложку. Дактары прыходзяць к ёй Часта. Горкія даюць ёй Лякарствы. Гладзіць мама Мышку-малышку: - Можа, пачытаць табе Кніжку? Не сумуй, мая ты Малютка. Станеш ты здароваю Хутка. Новыя куплю табе Боцікі. Толькі ж сцеражыся ты Коціка!.
Як перакладаецца на беларускую мову слова "сверчок"? А "косуля", "обезьяна", "чибис", "щегол", "глухарь"? Вам адразу цяжка адказаць? Значыць, гэтая кніга для вас. У ёй даюцца беларускія адпаведнікі рускіх назваў 100 прадстаўнікоў жывёльнага свету, а таксама прыводзяцца шматлікія цікавыя факты, звязаныя з іх існаваннем на нашай планеце.
"Лясная кн?га" -- своеасабл?вы працяг "Чырвонай кн?г? ў казках - вершах". яна прысвечана беларускаму лесу, яго жыхарам. У ёй можна не тольк? прачытаць цудоўныя казк? - вершы, прысвечаныя "зялёнаму сябру", але - знайсц? шмат ц?кавай - карыснай ?нфармацы? пра яго.
Многие произведения Алеся Бадака переводились на сербский, венгерский, украинский, казахский, туркменский, азербайджанский языки, а в Таджикистане вышли отдельной книгой. Но чаще всего стихи и проза писателя в переводе на русский язык появляются на страницах российских литературных изданий, а в 2011 году он стал лауреатом премии имени Константина Симонова. В эту книгу вошли избранные переводы ...
У новай кнізе паэта фальклорныя матывы цесна пераплятаюцца з рэаліямі сённяшніх дзён, казачнае, фантастычнае — з будзёным, хвіліны роздуму — з лірычнымі перажываннямі. Пісьму паэта ўласціва сакавітая метефарычнасць, нязмушальнае гучанне радка, тонкая назіральнасць. А. Бадак супрацоўнічае з кампазітарамі, таму невыпадкова ў ягонай паэзіі чуецца песеннае гучанне.
Гэта аповесць - запрашэнне да роздуму аб улюбленасц? - яе праявах, першым каханн?, якое застаецца ў памяц? кожнага на ўсе жыцце.
Если у Вас возникли вопросы по работе сайта - напишите нам!
Нейросеть ориентируется на оценки прочитанных вами книг
Найдите книгу, автора, подборку, издательство, жанр, настроение или друга на Книгогид
Создавайте подборки с книгами, которые вы прочитали, подписывайтесь на подборки интересных пользователей.
Регистрируясь, вы соглашаетесь с нашими Условиями и политикой конфиденциальности
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.