Уведомлений еще не было
8.0
Автор - Іна Снарская
Подписчики
подписчиков еще нет

Іна Снарская

1965 г.
Іна Станіславаўна Снарская
Кураторы

Краткая биография автора

Іна Снарская нарадзілася ў старажытным Полацку. Скончыла сярэднюю школу № 3, Новаполацкі політэхнічны інстытут, атрымала дыплом інжынера-будаўніка. Пасля заканчэння інстытута (1987), тры месяцы працавала ў Маладзечна на заводзе металаканструкцый. Выйшла замуж за ўкраінца і пераехала разам з ім у Палтаву. Нарадзіла сына Уладзіслава. Два гады працавала па спецыяльнасці на кафедры жалезабетонных канструкцый Палтаўскага будаўнічага інстытуту, але, маючы творчую натуру, занялася журналістыкай. Скончы...

Іна Снарская нарадзілася ў старажытным Полацку. Скончыла сярэднюю школу № 3, Новаполацкі політэхнічны інстытут, атрымала дыплом інжынера-будаўніка. Пасля заканчэння інстытута (1987), тры месяцы працавала ў Маладзечна на заводзе металаканструкцый. Выйшла замуж за ўкраінца і пераехала разам з ім у Палтаву. Нарадзіла сына Уладзіслава. Два гады працавала па спецыяльнасці на кафедры жалезабетонных канструкцый Палтаўскага будаўнічага інстытуту, але, маючы творчую натуру, занялася журналістыкай. Скончыла філалагічны факультэт Палтаўскага педагагічнага універсітэту імя В.Г. Караленка.Першую заметку напісала ў 7-м класе. З таго часу рэгулярна друкавалася ў полацкай мясцовай газеце, была пазаштатным карэспандэнтам. Пісаць вершы Іна Снарская пачала на апошніх курсах інстытуту. З 1986 па 1987 год яна наведвала Новаполацкае літаратурнае аб'яднанне "Крыніца", якім кіраваў вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў. Побач з ёю былі такія неардынарныя асобы, як С. Сокалаў-Воюш, В. Аксак, Л. Баршчэўскі, Я. Лапатка, І. Жарнасек, Н. Гальпяровіч, мастакі С. і Р. Цімохавы.Першыя вершы Снарскай з'явіліся ў полацкай газеце "Сцяг камунізму". Потым былі падборкі ў новаполацкім "Хіміку", а ў 1987 годзе вершы Іны выйшлі ў часопісе "Маладосць". Да друку іх прыняла Яўгенія Янішчыц. Творчай сувязі з радзімай Іна ніколі не перарывала. У розны час яе вершы друкавалі часопісы "Беларусь" і "Полымя", "Першацвет" і "Маладосць", "Край" і "Крыніца", "Роднае слова" і "Дзеяслоў", газеты "Літаратура і мастацтва" і "Голас Радзімы". На Украіне яе паэтычныя падборкі можна было прачытаць у "Палтаўскай думцы" і "Маладой грамадзе", "Зарэ Палтаўшчыны" і "Палтаўскім весніку". Вершы Іны Снарскай з'яўляліся ў самай папулярнай маладзёжнай газеце Украіны "Моладзь Украіны". Друкавалася палачанка-палтаўчанка і ў "Літаратурнай Украіне". Большасць вершаў падаваліся ў арыгінале, па-беларуску.Аўтарка кніг вершаў “Пацеркі” (1994), “Пачакай, мая птушка...” (1998), “Лясная панна” (2001), “Кветка гарынь” (2005), “Дзве зямлі — дзве долі” (2006), “Верасовыя песні зары” (2008), “Ад сэрца да сэрца — дарога...” (2013).Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны з 1998 года.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора ?ны Снарской в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу ?ны Снарской в жанрах .

Творчество ?ны Снарской

На нашем сайте представлена 1 книга автора ?ны Снарской. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.0
0
0
Пачакай, мая птушка...
Пачакай, мая птушка...

Іна Снарская — палачанка, удзячная наступніца сваіх вальнадумных продкаў. Так сталася, што па волі лёсу яна апынулася на Украіне, а светлы вобраз Беларусі стаў яе паратункам у мроях. Туга па Радзіме дамінуе ў паэзіі Іны. Гэтым пачуццём яна гоіць свае раны. З ім перамагае жыццёвыя і творчыя навалы. Стылія народнай паэзіі і сувязь з беларускім фальклорам, тонкі лірызм і філасофскае асэнсаванне Сусве...