Уведомлений еще не было
8.2
Автор - Владислав Голубок
Подписчики

Владислав Голубок

1882 г. – 1937 г.
Уладзіслаў Галубок
Кураторы

Краткая биография автора

Уладзіслаў Галубок (сапраўдане прозвішча Голуб) нарадзіўся 15 мая 1882 года на станцыі Лясная пад Баранавічамі. Разам з сям’ёй пераехаў у г.Мінск, дзе вучыўся ў царкоўна-прыхадской школе, і ў мінскім гарадскім вучылішчы. “Самапасам” вывучыўся ігры на гармоніку і трамбоне. Удзельнічае ў аркестры Мінскага дабраахвотнага таварыства пажарнікаў. Вучыўся жывапісу ў мінскіх мастакоў Пракоф’ева, Яроменкі і Сухоўскага. Авалодаў тэхнікай мастэхін і ў асноўным маляваў пейзажы. У 1932 годзе была праведзена ...

Уладзіслаў Галубок (сапраўдане прозвішча Голуб) нарадзіўся 15 мая 1882 года на станцыі Лясная пад Баранавічамі. Разам з сям’ёй пераехаў у г.Мінск, дзе вучыўся ў царкоўна-прыхадской школе, і ў мінскім гарадскім вучылішчы. “Самапасам” вывучыўся ігры на гармоніку і трамбоне. Удзельнічае ў аркестры Мінскага дабраахвотнага таварыства пажарнікаў. Вучыўся жывапісу ў мінскіх мастакоў Пракоф’ева, Яроменкі і Сухоўскага. Авалодаў тэхнікай мастэхін і ў асноўным маляваў пейзажы. У 1932 годзе была праведзена асабістая выстаўка пейзажаў Ул. Галубка. Знаёмства Галубка з Альбертам Паўловічам прышчапіла яму любоў да беларускага мастацкага слова. Ужо ў 1906 годзе Галубок друкуе ў “Нашай Ніве” сваё першае апавяданне “На вяселле”. Яго апавяданні “Навальніца”, “Голад”, “Адвакат” вершы “Доля мужыка”, “Забытая хатка”, “Чакай, браце!..” рэгулярна з’яўляліся ў “Маладой Беларусі”, “Беларусі”, “Нашай Ніве”. У 1913 годзе пецярбургскім выдавецтвам А. Грыневіча была выдадзена невялікая кніжка “Апавяданні”. У аснове сюжэта большасці твораў Галубка ляжаць паданні ці вусныя гісторыі, якія ён пачуў у розны час і якія запалі яму ў душу і былі напісаны моваю простай, жывой, народнай. На сённяшні дзень захавалася толькі 5 вершаў і 40 апавяданняў. З дзяцінства Галубок захапляўся тэатрам. Упершыню ўбачыў ігру сапраўдных акцёраў летам 1896 года (украінская трупа са спектаклем “Няшчаснае каханне”). У 1913 годзе пад уплывам дзейнасці Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага быў арганізаваны У. Фальскім і Ф. Ждановічам калектыў беларускіх артыстаў пад назвай “Першае таварыства беларускай драмы і камедыі”. У 1917 годзе да таварыства далучаюцца Уладзіслаў Галубок разам з жонкай Ядзвігай і трыма дачкамі (Эміліяй, Вільгельмінай і Багуславай). Спачатку быў драматычным акцёрам, але высвятлілась, што здольны на працу драматурга і рэжысёра. За восень 1917 года стварае п’есы: “Забыўся падперазацца”, “Апошняе спатканне”, “Пісаравы імяніны”. Вясной 1920 года Ўладзіслаў узначальвае драматычную секцыю культурна-асветніцкага гуртка “Папараць кветка”, які ладзіў сваю дзейнасць у Слуцку. Але хутка яго дзейнасць была спынена і Галубок быў высланы ўладамі ў Мінск. 15 жніўня 1920 года ў “Беларускім рабочым клубе” (памяшканне былога начнога кабарэ “Акварыўм”) адбыўся паказ спектакля “Суд” Ул. Галубка ў выкананні “Трупы беларускіх артыстаў пад загадам Уладзіслава Галубка” – афіцыйная дата адкрыцця тэатра. У розныя гады тэатр называўся: Трупа пад загадам Уладзіслава Галубка (1920-1921), Другая беларуская трупа (1921-1923), Другая беларуская дзяржаўная трупа (1924-1926), Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (1926-1932), Беларускі трэці дзяржаўны драматычны тэатр (БДТ-ІІІ) з базай у Гомелі (1933-1937). Аснову рэпертуару тэатра складалі п’есы Ул.Галубка “ Душагубы”, “Акрываўлены падатак”, “Пісаравы імяніны”, “На курорце”, “Ганка”, “Плытагоны”. Драматургічная спадчына налічвае 40 п’ес. У сцэнічнай творчасці Галубок наследваў традыцыі стражытнага беларускага народнага тэатра, які ішоў ад скамарохаў, батлеечнікаў, выканаўцаў народнай драмы. Уладзіслаў Галубок адначасова ў тэатры быў драматургам, рэжысёрам, мастаком-дэкаратарам, музыкам, акцёрам і выконваў адміністацыйныя функцыі. Сярод выхаванцаў Галубка былі акцёры А. Бараноўскі, С. Бірыла, В. Бусел, К. Быліч, У. Дзядзюшка, А. Згіроўскі, Т. Шашалевіч, Г. Качынская і іншыя. У канцы 1928 года СНК БССР выдаў пастанову аб наданні Ў.І. Галубку звання Народнага артыста Беларусі. Быў абвінавачаны ў нацыяналізме і адхілены ад пасады мастацкага кіраўніка калектыва, але заставаўся працаваць дырэктарам тэатра і акцёрам да чэрвеня 1937 года. У жніўні 1937 года рэпрэсіраван і растраляны пад г.Мінскам. У 1957 – рэабілітаваны. У 1990 годзе створана “Гасцёўня Уладзіслава Галубка”, філіял Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Імя Галубка носіць Слуцкі народны тэатр драмы і камедыі і сярэдняя школа ў в. Лясная, Баранавічскага раёна. У г. Мінску, недалёка ад станцыі метро Каменная горка, ёсць вуліца, якая носіць імя Ул. Галубка.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Владислава Голубока в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Владислава Голубока в жанрах .

Творчество Владислава Голубока

На нашем сайте представлены 3 книги автора Владислава Голубока. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.0
0
0
Творы: Драматургія; Паэзія; Проза; Публіцыстыка
Творы: Драматургія; Паэзія; Проза; Публіцыстыка

У гэтым выданн? ўпершыню найбольш поўна прадстаўлена творчая спадчына вядомага дзеяча беларускай культуры, першага народнага артыста БССР Уладз?слава Галубка. Кн?гу складаюць драматычныя творы, апавяданн?, вершы, публ?цыстычныя артыкулы. Выданне прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння п?сьменн?ка.

8.4
0
0
Апошняе спатканне
Апошняе спатканне

У кн?гу вядомага дзеяча беларускай культуры, першага народнага артыста Беларус? Уладз?слава Галубка ўвайшл? п'есы "Апошняе спатканне", "П?саравы ?мян?ны", "Ганка", "Суд", апавяданн? - вершы. Выданне прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння п?сьменн?ка.