Уведомлений еще не было
8.0
Автор - Алесь Дудар
Подписчики
подписчиков еще нет

Алесь Дудар

1904 г. – 1937 г.
Алесь Дудар
Кураторы

Краткая биография автора

Алесь Дудар (сапраўднае імя Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч) — беларускі паэт, крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў сям’і беззямельнага селяніна. У час 1-й сусветнай вайны Дайлідовічы знаходзіліся ў бежанстве. Выязджалі ў Тамбоўскую вобл. (Казлоў, цяпер Мічурынск). Вясной 1917 сям’я вярнулася ў Беларусь. Пасля сканчэння (1921) сярэдняй школы (па іншых звестках — сямігодкі) Д. уступіў у тэатральную трупу славутага У. Галубка. Першы верш апублікаваў у 1921 у газ. «Савецкая Беларусь». У 1923 адзін ...

Алесь Дудар (сапраўднае імя Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч) — беларускі паэт, крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў сям’і беззямельнага селяніна. У час 1-й сусветнай вайны Дайлідовічы знаходзіліся ў бежанстве. Выязджалі ў Тамбоўскую вобл. (Казлоў, цяпер Мічурынск). Вясной 1917 сям’я вярнулася ў Беларусь. Пасля сканчэння (1921) сярэдняй школы (па іншых звестках — сямігодкі) Д. уступіў у тэатральную трупу славутага У. Галубка. Першы верш апублікаваў у 1921 у газ. «Савецкая Беларусь». У 1923 адзін з заснавальнікаў мінскай, віцебскай і полацкай філій «Маладняка». Выступаў таксама як крытык і празаік. Перакладаў з рускай, нямецкай, французскай моў. У 1927—28 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ. У выніку кампаніі супраць бел. пісьменнікаў-студэнтаў быў вымушаны пакінуць ун-т. У снеж. 1927 выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да новага аб’яднання «Полымя». За верш «Пасеклі наш край папалам…» арыштаваны ДПУ 20.3.1929; высланы на тры гады ў Смаленск. Зноў арыштаваны ў Смаленску 22.7.1930 і прывезены ў Мінск на допыты па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 зноў у Смаленску. Пасля сканчэння тэрміну высылкі вярнуўся ў Мінск. Сябра СП БССР з 1934. У 1935—36 у асноўным займаўся перакладамі. У трэці раз арыштаваны 31.10.1936; пасля года катаванняў і допытаў расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Алесь Дудар в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Алесь Дудар в жанрах .

Творчество Алесь Дудар

На нашем сайте представлены 3 книги автора Алесь Дудар. Самая популярная по мнению наших читателей "".

0.0
0
0
Сярэбраныя галасы. Душа мая тужл?вая
Сярэбраныя галасы. Душа мая тужл?вая

«Душа мая тужлівая...» — своеасаблівая анталогія паэзіі 20—30-х гадоў мінулага стагоддзя. Лёс пятнаццаці паэтаў, творы якіх увайшлі ў гэтую кнігу, амаль аднолькавы — яркі, адметны прыход у літаратуру, жаданне мастацкім словам данесці свае думкі, перажыванні... Выхад у свет паэтычных кніг... I амаль аднолькавы трагічны лёс чакаў іх наперадзе... Паэзія А. Дудара, У. Жылкі, Ю. Лявоннага, Ю. Таўбіна і...