Уведомлений еще не было
7.3
Автор - Констанция Буйло
Подписчики
подписчиков еще нет

Констанция Буйло

1893 г. – 1986 г.
Канстанцыя Буйло
Кураторы

Краткая биография автора

Канстанцыя Буйло (сапр. Канстанцыя Калечыц), нарадзілася 14.01.1893 г. у горадзе Вільні ў сялянскай сям'і. У 1914 г. скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні. Настаўнічала на Лідчыне. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915-1916). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкоме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. жыла ў Маскве. Працавала на заводзе «Аграном» (1929-1934), начальнікам аддзела збыту пал...

Канстанцыя Буйло (сапр. Канстанцыя Калечыц), нарадзілася 14.01.1893 г. у горадзе Вільні ў сялянскай сям'і. У 1914 г. скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні. Настаўнічала на Лідчыне. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915-1916). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкоме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. жыла ў Маскве. Працавала на заводзе «Аграном» (1929-1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюза (1934-1940), у 1940-1951 гг. - начальнікам аператыўнага аддзела, затым в. а. намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам. Сябра СП СССР з 1944 г. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968). Памерла 04.06.1986 г. Дэбютавала вершамі ў 1909 г. (газета «Наша ніва»). Першую кнігу «Курганная кветка» (1914, Вільня, факсімільнае выданне ў 1989) адрэдагаваў Я. Купала. Аўтар зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Аўтар п'ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921). Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала народнай.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Констанции Буйло в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Констанции Буйло в жанрах .

Творчество Констанции Буйло

На нашем сайте представлены 3 книги автора Констанции Буйло. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.0
0
0
Пялёсткі курганнай кветкі
Пялёсткі курганнай кветкі

Спавядальна-шчырыя, сагрэтыя пачуццём любов? да Беларус? - яе народа паэтычныя творы К. Буйло (1893?1986) займаюць адметнае месца ў айчыннай л?таратуры. У гэтай кн?эе сабраны лепшыя вершы, нап?саныя паэтэсай у розныя гады.

8.0
0
0
Курганная кветка
Курганная кветка

Імя Канстанцыі Буйло ўжо на пачатку нашага стагоддзя стаяла побач з імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі, Змітрака Бядулі. Яна — першая беларуская паэтэса-лірык, душа якой была перапоўнена любоўю да роднага краю, да простага сялянскага люду, з глыбінь якога сама выйшла, бяду-гора якога добра ведала. «Шчыры талент», «самабытны талент», «шматабяцаючы талент» - так называлі ...

6.0
0
0
Коціцца рэха
Коціцца рэха

У кн?гу ўключаныя вершы - л?сты паэтэсы, як?я друкуюцца ўпершыню.