Уведомлений еще не было
8.0
Автор - Браніслаў Тарашкевіч
Подписчики

Браніслаў Тарашкевіч

1892 г. – 1938 г.
Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч
Кураторы

Краткая биография автора

Пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, вучоны-мовазнавец, грамадска-палітычны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі Браніслаў Тарашкевіч нарадзіўся 8 (20) студзеня 1892 года ў засценку Мацюлішкі Віленскага павета ў сялянскай сям'і. Скончыў Віленскую гімназію (1911) і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Пасля яго заканчэння (1916) застаўся на кафедры рускай мовы, займаўся навуковай працай пад кіраўніцтвам акадэміка А. А. Шахматава. Працаваў і як прыват-дацэнт грэчаск...

Пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, вучоны-мовазнавец, грамадска-палітычны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі Браніслаў Тарашкевіч нарадзіўся 8 (20) студзеня 1892 года ў засценку Мацюлішкі Віленскага павета ў сялянскай сям'і. Скончыў Віленскую гімназію (1911) і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Пасля яго заканчэння (1916) застаўся на кафедры рускай мовы, займаўся навуковай працай пад кіраўніцтвам акадэміка А. А. Шахматава. Працаваў і як прыват-дацэнт грэчаскай і лацінскай моў. Распрацаваў курс граматыкі беларускай мовы. «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча была выдадзена ў Вільні (1918) кірыліцай і лацінкай, перавыдавалася 7 разоў. Гэта першапраходніцкая праца маладога вучонага. Граматычныя катэгорыі, правілы, правапіс, тэрміналогія і сёння ляжаць у аснове сучасных граматык нашай мовы. З восені 1919 года Б. Тарашкевіч чытаў лекцыі па беларускай мове ў Мінскім педінстытуце, з 1920 года ўзначальваў Беларускі аддзел у дэпартаменце асветы так званай Сярэдняй Літвы, дзе разам з Я. Станкевічам арганізаваў беларускія настаўніцкія курсы, адкрыў больш за 200 беларускіх школ. Працаваў выкладчыкам і дырэктарам Віленскай Беларускай гімназіі (1921–1922), быў адным з арганізатараў Таварыства беларускай школы. Увесь гэты час не спыняў пісьменніцкай працы, пісаў артыкулы, рэцэнзіі на творы беларускіх паэтаў, празаікаў (на беларускай, польскай, рускай мовах), публіцыстычныя артыкулы (друкаваўся пераважна ў газетах і часопісах «Рунь», «Беларускі звон», «Вольны сцяг», «Наша будучыня»). З 1922 года канчаткова пераходзіць да грамадска-палітычнай дзейнасці: быў абраны дэпутатам ад Заходняй Беларусі ў Сойм Польскай Рэспублікі, узначаліў Беларускі пасольскі клуб, выступаў з яскравымі, доказнымі прамовамі на пасяджэннях Сойма. У выступленнях гаварыў пра сутнасць польскай улады, паланізацыю насельніцтва на беларускіх землях, пра гвалтоўнае насаджэнне польскага асадніцтва, пра закрыццё беларускіх школ, гімназій, настаўніцкіх семінарый, змагаўся за аграрную рэформу на карысць сялян, настойваў на прыняцці праграмы Беларускага пасольскага клуба. За чатыры гады дэпутацкай дзейнасці, да арышту і шасцігадовага зняволення ў польскіх турмах, Браніслаў Тарашкевіч – выдатны прамоўца, дасведчаны публіцыст-паліміст – 34 разы выступіў у парламенце Польшчы, змагаючыся за жыццёвыя інтарэсы свайго паняволенага народа. У 1925 годзе ён адзін з ініцыятараў-заснавальнікаў і старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады, сябрамі якой сталі каля 100 тысяч беларускіх сялян, інтэлігентаў, рабочых. За сваю актыўную беларускую дзейнасць Б. Тарашкевіч у 1927 годзе быў арыштаваны палякамі і прыгавораны да 12 гадоў зняволяння. Сядзеў у турмах Вільні, Вронках, Грудзёнцы, Беластоку. У яго абарону выступіла грамадскасць усёй Еўропы, у Мінску камітэт у абарону Б. Тарашкевіча і Беларускай грамады узначальваў Я. Купала. Усё гэта паўплывала на тое, што Б. Тарашкевіч быў датэрмінова вызвалены ў 1930 годзе. Нягледзячы на папярэджанні ўлады, не спыніў палітычнай барацьбы. У 1931 годзе быў зноў арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў. У турэмным зняволенні Б. Тарашкевіч займаўся літаратурнай, перакладчыцкай дзейнасцю, грунтоўна перапрацаваў «Беларускую граматыку», прыстасаваўшы яе для самастойнага вывучэння. Рукапіс быў перададзены на волю і апублікаваны. У турме Б. Тарашкевіч напісаў гімн Беларускай грамады «Сто тысяч нас было сяброў». Яму належаць беларускія пераклады шэдэўраў сусветнай класікі «Іліяды» Гамэра і «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча. У 1933 годзе вязень польскай турмы Б. Тарашкевіч быў абменены на вязня савецкай турмы Ф. Аляхновіча, прывезенага з Салаўкоў. Б. Тарашкевіч адразу быў накіраваны ў Маскву. Працаваў загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце (Масква). Даводзіў, шліфаваў пераклад «Іліяды», які быў апублікаваны ў 1935 годзе (час. «Полымя», №3) з яго ўступным артыкулам. Рыхтавалася выданне беларускамоўнай «Іліяды» да друку, нават была ўжо карэктура кнігі. Аднак кніга не пабачыла свет: 5 мая 1937 года аўтар перакладу як «агент польскага генштаба» быў арыштаваны органамі НКУС і этапаваны для суда ў Мінск. 5 студзеня 1938 года Б. Тарашкевіч «двойкай» НКУС Пракуратуры СССР быў прыгавораны да расстрэлу. Як сцвярджае афіцыйная версія, ён быў расстраляны. Даследчык Леанід Маракоў выказвае меркаванне, што Браніслаў Тарашкевіч загінуў падчас катаванняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 26 студзеня 1957 году.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Бран?слаў Тарашкев?ч в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Бран?слаў Тарашкев?ч в жанрах .

Творчество Бран?слаў Тарашкев?ч

На нашем сайте представлены 2 книги автора Бран?слаў Тарашкев?ч. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.0
0
0
Выбранае
Выбранае

Браніслаў Тарашкевіч вядомы сёння як аўтар першай граматыкі беларускай літаратурнай мовы, а таксама сваімі перакладамі несмяротных твораў Адама Міцкевіча і Гамера. Даваенная Заходняя Беларусь і шырэй — свет — ведалі яго як лідэра нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальніка і кіраўніка статысячнай Беларускай сялянска-рабочай Грамады. Сярод творчай спадчыны Б. Тарашкевіча вялікае месца займае публі...